Дэісус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэісус — назва невысокага двух- ці трохяруснага іканастаса з абразамі дэісуснага чыну, які мае ў цэнтры выяву Хрыста, а справа і злева ад яго адпаведна — Маці Боскай і Іаана Хрысціцеля, прадстаўленых у традыцыйным жэсце малітоўнага заступніцтва (трохфігурны дэісус). Можа ўключаць у сябе аналагічныя выявы апосталаў, святых айцоў, мучанікаў і іншых (шматфігурны дэісус). Асноўны дагматычныя сэнс дэісуснай кампазіцыі — пасрэдніцкая малітва заступніцтва за род чалавечы перад тварам грознага Нябеснага Цара і Суддзі. На фарміраванне дадзенага напрамку ў іканаграфіі вырабіла ўплыў літургія.

Адным з ранніх захаваных прыкладаў дэісусу з’яўляецца фрэска ў рымскай царкве Санта-Марыя-Антыква ў Рыме, якая датуецца VII стагоддзем, на ёй Ісус Хрыстос намаляваны ў поўны рост, а Іаан Хрысціцель мае не малітоўны, а паказваючы жэст.
Літаратура
- Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэісус
- Вызначэнне дісуса
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.