Кіпарыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіпарыс, цыпрыс (Cupressus) — род хвойных вечназялёных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых (Cupressaceae).
Кіпарыс | ||||||||||||||
![]() Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Cupressus | ||||||||||||||
|
Апісанне
Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з пірамідальнай ці раэгалістай кронай вышынёй да 30 м або кусты. Дажываюць да 2000 гадоў.
Лісце дробнае лускападобнае, шчыльна прыціснутае да парастка, шыза-зялёнае ці блакітнаватае. Насенне ў сферычных дравяністых або скурыстых шышках. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёю да 3 см. Насенне плоскае, з крыламі, спее да канца другога года пасля апладнення семязавязяў.
Пашырэнне
Налічваецца больш за 20 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплай зоне Еўразіі, на захадзе Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыцы. Культывуецца 11 відаў (у Крыме, Сярэдняй Азіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і інш.). Найбольш вядомы кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens).
Выкарыстанне
Дэкаратыўныя расліны. Драўніна выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Віды
- Cupressus abramsiana
- Cupressus arizonica — Кіпарыс арызонскі
- Cupressus atlantica
- Cupressus austrotibetica
- Cupressus bakeri
- Cupressus benthamii
- Cupressus butanoensis
- Cupressus cashmeriana
- Cupressus chengiana
- Cupressus duclouxiana
- Cupressus dupreziana
- Cupressus forbesii
- Cupressus funebris — Кіпарыс плакучы
- Cupressus gigantea
- Cupressus glabra
- Cupressus goveniana
- Cupressus guadalupensis
- Cupressus lusitanica
- Cupressus macnabiana
- Cupressus macrocarpa — Кіпарыс буйнаплодны
- Cupressus montana
- Cupressus nevadensis
- Cupressus nootkatensis
- Cupressus pygmaea
- Cupressus revealiana
- Cupressus sargentii
- Cupressus sempervirens — Кіпарыс вечназялёны
- Cupressus stephensonii
- Cupressus tonkinensis
- Cupressus torulosa
- Cupressus vietnamensis
Літаратура
- Гарановіч І. Кіпарыс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.