беларускі мастак-ювелір, які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Пятровіч Кузьміч (нар. 28 лістапада 1950, вёска Патрыкі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-ювелір, які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007). Адрадзіў тэхніку старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі XII стагоддзя. Ганаровы грамадзянін горада Брэста (2019).
Мікалай Пятровіч Кузьміч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ювелір, ювелір |
Вучоба | |
Вядомыя працы | копія крыжа Ефрасінні Полацкай (1993 — 1997) |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | nikolaikuzmich.by |
У сваёй творчай дзейнасці мастак звяртаецца да стварэння работ пераважна у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Мікалай Кузьміч у сваёй творчасці ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён увёў у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагаціў іх сучаснымі прачытаннямі.
Творы знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, у Расійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Масква), у Германіі (Кобург), муніцыпальным музеі Іспаніі.
Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі «Берасцейская зорка» ў намінацыі «Чалавек года» (1997), дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998). Прызнаны «Чалавекам XX стагоддзя» па версіі Інтэрнацыянальнага Біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія). Уладальнік ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2007). Ганаровы грамадзянін горада Брэста (2019).
Уладальнік дыплома 3-й прэміі за дэкаратыўную кампазіцыю ў тэхніцы гарачай эмалі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэмія імя А. Л. Штыгліца (2012), 1-й прэміі ў намінацыі «Мінулае і сучаснасць» Рэспубліканскай выставы трыенале ДПМ (Мінск, 2016), Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, дыплома лаўрэата ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2017). Пераможца першай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017).
Узнагароджаны медалём князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) (1998), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2000), граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама (2010), ордэнам Францыска Скарыны (2015)[1], ордэнам Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква, 1997), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2002), ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2007).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.