Буйнічы
аграгарадок у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́йнічы[2] (трансліт.: Bujničy, руск.: Буйничи) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Буйніцкага сельсавета. Размешчаны за З км на поўдзень ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Буйнічы на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Наўсходняй ускраіне цячэ р. Дняпро. Транспартныя сувязі па шашы Магілёў — Бабруйск, якая праходзіць побач з вёскай.
Аграгарадок
Буйнічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Балцка-літоўскае старажытнае імя Buina з’яўляецца скаротам ад паўнейшага двухасноўнага імя Bui-nor'as[3], так жа сама як імя Buivys скарот ад двухасноўнага Bui-vyd'as[4]. У імені Buinoras першая аснова роднасная аснове Bu- (з уставачным -і-), а другая звязаная з літоўскім norėti "жадаць, хацець"[5].
На паўднёвай ускраіне вёскі, на 1-й надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра ёсць стаянка эпохі мезаліту (датуецца 8—5-м тыс. да н.э.). За 1 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Благадаць захавалася гарадзішча зарубінецкай культуры, штрыхаванай керамікі (6—9 ст.). Помнікі археалогіі сведчаць пра заселенасць мясцін са старажытнасці[6].
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з пачатку XVI ст., калі была прыпісана да Кіева-Пячэрскага манастыра. У 1567 годзе цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце, шляхецкая ўласнасць[6]. Належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[7]. У 1582 годзе — сяло. У XVI і XVII стст. належала Сапегам[6].
У час антыфеадальнага сялянска-казацкага паўстання, якое ўспыхнула ў 1595 годзе на Украіне пад кіраўніцтвам Севярына (Семярына) Налівайкі, каля Буйніч адбылася бітва. 13 снежня 1595 года паўстанцы штурмам авалодалі Магілёвам. 15 снежня 1595 года супраць паўстанцаў выступіла 18-тысячнае войска рэчыцкага старосты М. Буйвіда. Паўстанцы (больш за 2 тыс. чал.) прынялі бой на полі каля Буйніч[6][8]. Яны абгарадзіліся некалькімі радамі вазоў і моцным агнём адбілі ўсё атакі. Бітва працягвалася цэлы дзень. Вечарам паўстанцы адышлі да Быхава[6].
У XVII-XVIII стагоддзях Буйнічы былі прыватнаўласніцкім мястэчкам, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і жамойцкаму старосце А. Г. Палубінскаму[7].
У першай палове XVII ст. магілёўскі падкаморы Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая[9] заснавалі на поўдзень ад паселішча мужчынскі манастыр і надзяліў яго зямельнымі ўгоддзямі і вёскамі. У пісьмовых крыніцах манастыр упамінаецца пад 1633 года ў Быхаўскім графстве. Некаторы час у 1630-я г. тут дзейнічала друкарня С. Б. Собаля, якая ў 1635 годзе выдала «Псалтыр». У 1693 годзе ў сяле быў наладжаны выраб васковых свечак[6]. За падтрымку вялікага князя Яна Казіміра Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскага царства 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[9].
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў каля вёскі размяшчаўся лагер шведскіх войскаў на чале з Карлам XII. Шведы абрабавалі манастыр, разабралі яго пабудовы для збудавання мастоў на балоцістых месцах. У 1758 годзе з’яўлялася памешчыцкай уласнасцю, уваходзіла ў Быхаўскае графства[6].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II канфіскавала ў Сапег буйніцкі маёнтак і перадала яго генерал-аншэфу Д. В. Пасеку. У 1878 г. фальварак набыў памешчык М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтка на пачатку 20 стагоддзя была Г. К. Радкевіч[7]. У 1878 годзе памешчык меў тут 2383 дзесяцін зямлі і піцейны дом, працавалі 2 праваслаўныя царквы, жаночае вучылішча пры манастыры, яўрэйская малітоўная школа. У XIX ст. наладжана палатняная і суконная вытворчасці. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім, сталярным, кравецкім і шавецкім промысламі. У 1880 годзе ў фальварку пачаў дзейнічаць пункт па вывядзенні чыстапародных рысістых коней. У 1883 годзе пры кляштары адкрыта школа. У 1896 годзе пабудавана памяшканне і адкрыта царкоўна-прыходская школа[6].
Паводле перапісу 1897 года мястэчка ў Вендаражскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Непадалёку быў аднайменны маёнтак, дзейнічалі завод па сушцы садавіны і агародніны. У жаночым манастыры дзейнічалі свечачны завод (у 1900 годзе 16 рабочых), царква, капліца. 2—5 мая 1902 года на цагельным заводзе адбылася эканамічная стачка (40 рабочых)[6].
У 1909 годзе ў мястэчку дзейнічалі казённая вінная крама, царква, яўрэйская малітоўная і царкоўна-прыходская школы, побач маёнтак[6].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці[6].
На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа І-й ступені імя Тургенева, у якой у 1925 годзе было 62 вучні, працавала бібліятэка. У пачатку 1920-х г. існавалі 2 вёскі: Старыя Буйнічы і Новыя Буйнічы. 16 чэрвеня 1921 года створана сельскагаспадарчая арцель «Новыя Буйнічы», у якую ўваходзіла 19 гаспадарак[6].
У Навабуйніцкай школе ў 1925 годзе было 104 вучні. У 1925 годзе створана меліярацыйнае таварыства. 17 лютага 1931 года арганізаваны калгас «13 гадоў Чырвонай Арміі», які ў 1933 годзе аб’ядноўваў 31 гаспадарку. У будынку царквы пачаў дзейнічаць клуб з бібліятэкай, наладжваліся канцэрты мастацкай самадзейнасці, дэманстраваліся кінафільмы. У 1933 годзе вёска атрымала электрычнае святло. Значнай падзеяй для вяскоўцаў стала прыбыццё першага трактара і грузавой аўтамашыны «ГАЗ-А»[6].
У 1936 годзе ў Старабуйніцкай пачатку школе было 128 вучняў, бібліятэка, у Новабуйніцкай — 74 вучні, бібліятэка. У канцы 1930-х г. Старыя Буйнічы і Новыя Буйнічы былі аб’яднаны ў адну вёску Буйнічы. За дасягненні ў сельскай гаспадарцы калгасніца П. С. Мінькова ўзнагароджана ў 1940 годзе Малым сярэбраным медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі і грашовай прэміяй[6].
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпеня 1941 года каля вёскі трымалі абарону супраць наступлення гітлераўцаў 388-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Ф. Куцепава, артылерысты 340-га палка 172-й стралковай дывізіі і апалчэнцы — рабочыя шаўковай фабрыкі. 12 ліпеня каля вёскі адбыўся жорсткі 14-гадзінны бой. Вораг няспынна атакаваў, вёў артылерысцкі і мінамётны абстрэл, які чаргаваўся з танкавымі атакамі. За дзень было падбіта і спалена 39 танкаў і збіты 3 варожыя самалёты. Абаронцы ўтрымлівалі свае пазіцыі да 22 ліпеня[6].
У красавіку 1944 года гітлераўцы спалілі 118 двароў, загубілі 95 жыхароў. Вызвалена 27 чэрвеня 1944 года. Пры фарсіраванні Дняпра каля вёскі 26 чэрвеня 1944 года вызначылася аддзяленне разведчыкаў пад камандаваннем малодшага сяржанта А. В. Іванова, які быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У баях за вёску вызначыліся таксама камандзір аддзялення разведкі, старшына М. С. Кірылаў, сяржант І. М. Мясткоў, малодшы лейтэнант А. М. Пайкоў, старшына медслужбы І. В. Харламаў, разведчык старшына А. К. Харчанка, якім таксама прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У брацкай магіле, што на вясковых могілках, пахаваны 61 савецкі воін, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі. На будынку ПТВ № 1 у 1976 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб Героі Савецкага Саюза І. М. Мяльнове, які вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля в. Буйнічы. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінула каля 100 вяскоўцаў[6].
У 1990 годзе цэнтр вучэбнай гаспадаркі СПТВ № 1 імя К. П. Арлоўскага. У вёсцы размяшчаліся комплексная брыгада, Магілёўскія раённыя аб’яднанні па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі, Магілёўскае райаб’яднанне «Сельгасхімія», раённая нарыхтоўчая кантора райспажыўсаюза, ферма буйной рагатай жывёлы, млын, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, дзейнічалі гандлёвы комплекс, Дом быту, аддзяленне сувязі, аддз. ашчаднага банка, Дом культуры, вучэбна-вытворчы камбінат, бібліятэка, сярэдняя агульнаадукацыйная і музычная школы, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, аўтаматычная тэлефонная станцыя[6].
У 2006 годзе пры каледжы заснаваны заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[10]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісоў, ласёў, мядзведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[11].
Планіровачна складаецца з працяглай вуліцы ламанага абрысу, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой у цэнтры з усходу далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна пераважна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўнач забудова вядзецца 2—5-павярховымі мураванымі дамамі. Грамадскія будынкі размешчаны вакол плошчы, утворанай на паўночным баку вёскі, і сярод жылой забудовы. На поўнач — сад (35 га)[6].
Да вёскі падыходзіць паўноўчная частка Быхаўскага радовішча пяску, размешчанага ў рэчышчы і пойме р. Дняпро (разведаныя запасы 4,29 млн м³)[6].
У 2007 годзе цэнтр дапаможнай гаспадаркі размешчанага ў вёсцы Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага. Працавалі сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт[6].
У Буйнічах месцяцца Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (у 1944—1998 гады — вучылішча) імя Кірыла Арлоўскага. Каледжу належыць 860 га зямлі, з якіх 80 га адведзеныя пад заасад.
На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на Буйніцкім полі ў 1962 годзе пастаўлена стэла ў гонар воінаў 172-й стралковай дывізіі, у 1990-я г. пабудаваны мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле ў гонар абаронцаў Магілёва[6], архітэктарамі якога з’яўляюцца Уладзімір Чаленка і Алег Бараноўскі. Адкрыты ў 1995 годзе. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 метраў, а недалёка ад яе возера «Слёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазіцыя, прысвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мемарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
На паўночна-заходняй ускраіне ў 1980 годзе пастаўлены помнік на ўшанаванне памяці савецкага пісьменніка і грамадскага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы К. М. Сіманава (1915—1979), які пабываў у гэтых месцах у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны і прысвяціў падзеям на Буйніцкім полі раман «Жывыя і мёртвыя». Паводле завяшчання пісьменніка, яго прах пасля смерці быў развеяны над Буйніцкім полем[6].
Паводле задумы старшыні Магілёўскага гарвыканкама Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 года ў капліцы адбылося адкрыццё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар французскага фізіка, які даказаў факт вярчэння зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўшчыкам выступіў дацэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта А. Ляпін, а вытворцам — інжынер завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе сабой шаснаццацікілаграмовы шар з нержавеючай сталі і алюміневы цыферблат на вышыні 14 метраў. Амплітуда яго ваганняў 1 м, перыяд ваганняў 7 секунд. Маятнік вядзе адлік часу[13].
У вёсцы размяшчаюцца этнаграфічная экспазіцыя і заалагічны сад[6], на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[10]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, казуляў, лісоў, ласёў, мядзведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.