Уладзімір Васілевіч Чаленка (нар. 16 лютага 1952, Куп’янск, Харкаўская вобласць, УССР)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (кіраўнікі дыпломнага праектавання В. Л. Антонаў[uk] і Н. І. Коўтун), у 1996 годзе факультэт павышэння кваліфікацыі МАРХІ.

У 19851988 гадах галоўны архітэктар інстытута «Кемеравааграпрампраект» у Кемераве, у 19761985 гадах старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы ў інстытуце «Кемеравагарпраект», у 19741976 гадах архітэктар Усесаюзнага навуковага і праектнага інстытута энергетычнай тэхналогіі (УНДПІЭТ). У 19881997 гадах начальнік архітэктурна-планіровачнага аддзела інстытута «Магілёўграмадзянпраект» у 19912004 гадах кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Чаленкі У. В.»; начальнік упраўлення праектных работ. У 20042006 гадах галоўны архітэктар АБК «Патэрані»; з 2006 года намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сіці-Арх».

Член Саюза архітэктараў з 1978 года. Член праўлення Кемераўскай арганізацыі Саюза архітэктараў (1986-88) і Магілёўскай арганізацыі Саюза архітэктараў Беларусі (1991-94).

Жыве ў Маскве, выкладае ў навучальным цэнтры прафесійнай адукацыі Прамстандарт[1].

Творчасць

Thumb
Буйніцкае поле
Thumb
Свята-Троіцкая царква ў в. Васход
Thumb
Капліца-помнік воінам-інтэрнацыяналістам ў Магілёве
Thumb
Храм—помнік мучанікам і воінам, што загінулі за Айчыну ў парку імя Горкага ў Магілёве

Аўтар больш як 100 рэалізаваных праектаў. Асноўныя працы: Храм Святой Тройцы ў саўгасе «Васход» Магілёўскага раёна (2004, будаўніцтва ў 2008—2009; сааўтар А. Бараноўскі); храм—помнік мучанікам і воінам, што загінулі за Айчыну ў парку імя Горкага ў Магілёве (2002; сааўтар А. Бараноўскі); добраўпарадкаванне паркавай зоны р. Дубравенкі ў цэнтральнай частцы г. Магілёва (1996, рэалізацыя ў 2003; сааўтар А. Бараноўскі); добраўпарадкаванне пл. Леніна ў г. Магілёве (рэалізацыя ў 1990-98; сааўтары А. Сахно, Л. і Л. Пангаевы); мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» пад Магілёвам (праектаванне і будаўніцтва ў 1995—2003), прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь (2002; сааўтары А. Бараноўскі, І. Чаленка; дыплом агляду архітэктуры РБ ў 2004); капліца-помнік воінам-інтэрнацыяналістам у г. Магілёве (праектаванне і будаўніцтва ў 2000—2002; сааўтары канструктар І. Чаленка, скульптар Ю. Паўлаў, арх. А. Бараноўскі); помнікі народным мастакам В. Бялыніцкаму-Бірулі (1996) і П. Масленікаву (1997) у г. Магілёве (сааўтар скульптар У. Лятун); мемарыяльны комплекс па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве (будаўніцтва ў 1999; сааўтар скульптар Ю. Паўлаў); ПДП і праект забудовы жылога раёна Беларускага цэментавага завода ў г. Касцюковічы (1991); ПДП цэнтральнай часткі г. Касцюковічы (1993); ПДП Усходняга жылога раёна г. Кемерава на 300 тысяч жыхароў (1984; сааўтары С. Ковыраў, А. Златавецкая); ПДП агульнагарадскога цэнтра г. Кемерава плошчай 1087,7 га (1983); выставачны комплекс Кузбаса ў г. Кемераве агульнай плошчай 130 000 м² (1979); райвыканкам Ленінскага раёна[ru] г. Кемерова (1987, рэалізацыя ў 1987—1989; Б. Лерман, А. Гірыч).

Сям’я

Мае сына Рыгора, які жыве ў Дзюсельдорфе.

Зноскі

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.