Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, фінансаваная Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[6].

Хуткія факты Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, Краіна ...
Закрыць

Гісторыя

Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.

Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё «Свабода». Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[7]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[8]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай управы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[9].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[10].

Геаграфія вяшчання

Вяшчанне спынена

У дужках азначаны год спынення вяшчання

Зноскі

  1. Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22661177'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q64159407'></a>
  2. Radio Free EuropeEncyclopædia Britannica Online, 2023. Праверана 20 жніўня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  3. Management And Governance Праверана 25 лютага 2024.
  4. Свабодзе — 55!// Радыё «Свабода». 18 мая 2009
  5. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1959// Радыё «Свабода». 6 ліпеня 2009
  6. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009
  7. Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»(недаступная спасылка)// Народная воля. № 79-80 (3005-3006) 26 мая 2009

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.