Федэральны Урад ЗША (англ.: The federal government of the United States, Government of the United States, U.S. government) — цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання ЗША, усталяваная згодна канстытуцыі ЗША. Федэральны Урад падзяляецца на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. З дапамогай сістэмы раздзялення ўлад, кожная з галін мае пэўную аўтаномнасць працы ды пэўную ўладу над дзвюма іншымі галінамі. У дадатак, вялікая частка палітычных пытанняў, паводле канстытуцыі, застаецца ў кампетэнцыі асобных штатаў. Месцам размяшчэння федэральнага ўрада ЗША з'яўляецца Федэральная акруга і сталіца краіны — горад Вашынгтон на яго тэрыторыі.
Федэральны Урад утвораны з прыняццем Канстытуцыі ЗША ў 1787. Форма дзяржаўнага кіравання — федэратыўная рэспубліка. Федэральны Урад валодае толькі тымі паўнамоцтвамі, якія прапісаны ў Канстытуцыі.
- Блэкуотэр
- Палітычная сістэма ЗША
- Пералік федэральных агенцтваў ЗША
- Афіцыйны сайт (англ.)
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.