From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночныя крыжовыя паходы (Балтыйскія крыжовыя паходы) — войны (1198—1411) нямецкіх, дацкіх і шведскіх рыцараў супраць фінскіх плямёнаў (фінаў, ліваў, эстаў), славян (бодрычаў, памаран, люцічаў), балтыйскіх народаў (прусаў, літоўцаў, куршаў, земгалаў і жамойтаў) з мэтай распаўсюджванню каталіцтва і выкаранення паганства, а часам і саміх паганаў. Часам да Паўночных крыжовых паходаў адносяць ваенныя кампаніі шведскіх і нямецкіх рыцараў супраць праваслаўных княстваў былой Русі. Паўночны крыжовы паход афіцыйна пачаўся ў 1193 годзе, калі Папа Рымскі Цэлесцін III заклікаў да хрысціянізацыі паганаў Паўночнай Еўропы, хоць яшчэ да гэтага скандынаўскія каралеўствы і Свяшчэнная Рымская імперыя ўжо вялі ваенныя дзеянні супраць паўночных народаў Усходняй Еўропы.
Паўночныя крыжовыя паходы | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы | |
Дата | 1198 — 1411 |
Месца | Прыбалтыка, паўночны захад Русі |
Вынік | разгром і гвалтоўная хрысціянізацыя прусаў і палабскіх славян, далучэнне фінскіх земляў да Швецыі, захоп крыжакамі прыбалтыйскіх земляў да межаў Русі, Польшчы і Літвы. Правал спроб далейшых захопаў. |
Праціўнікі | |
Захопленыя землі ў славянскім Памор’і, Прусіі, Паўднёва-Заходняй Фінляндыі, Заходняй Карэліі актыўна каланізаваліся, на іх утвараліся новыя дзяржаўныя структуры, як, напрыклад, нямецкія герцагства Мекленбургскае, маркграфства Брандэнбургскае, валодання Тэўтонскага і Лівонскага духоўна-рыцарскіх ордэнаў, актыўна якія ўдзельнічалі ў заваёвах. Карэннае насельніцтва падвяргалася гвалтоўнай хрысціянізацыі і нярэдка прамому знішчэнню. На заваяваных крыжакамі тэрыторыях, часам на месцы ранейшых паселішчаў, узнікалі новыя гарады і ўмацаванні: Рыга, Берлін, заснаваныя немцамі, Рэвель — датчанамі, Выбарг — шведамі і інш. Некаторыя з іх, як, напрыклад, Рыга, былі важнымі фарпостамі каталіцкай царквы, рэзідэнцыямі архібіскупаў.
Ня ўсіх сваіх мэтаў крыжакі дасягнулі: Вялікае Княства Літоўскае і Жамойць змаглі абараніць сваю незалежнасць.
Далёка не ўсе ваенныя падзеі Паўночных крыжовых паходаў лічыліся крыжовымі паходамі ў Сярэднявеччы, некаторыя з іх былі названы крыжовымі паходамі толькі ў XIX стагоддзі нацыянальнымі гісторыкамі на хвалі нацыянал-рамантызму.
Ваенная кампанія супраць палабскіх славян (якіх немцы звалі вендамі), якія засялялі паўночныя і ўсходнія часткі сучаснай Германіі, пачалася ў 1147 годзе, і працягвалася, фактычна, да XVI стагоддзя.
У сярэдневяковых крыніцах згадваюцца тры шведскія крыжовыя паходы ў Фінляндыю, якія гісторыкі адносяць прыблізна да 1155, 1239 і 1293 гадоў. Першы Крыжовы паход у 1155 годзе быў узначалены ў адпаведнасці з царкоўнай традыцыяй брытанскім манахам Хенрыкам. Карыстаючыся патранажам караля свеяў Эрыка, ён здзейсніў місіянерскую экспедыцыю ў Паўднёва-Заходнюю Фінляндыю. Пазней Хенрык быў кананізаваны і абвешчаны святым заступнікам епархіі горада Аба (Турку). Паводле легенды, Хенрык хрысціў фінаў пасля таго, як яны былі разбітыя войскам караля Эрыка, і застаўся ў Фінляндыі ў якасці біскупа новай місіянерскай дыяцэзіі, але праз год быў забіты мясцовым селянінам Лалі[1] .
У канцы 1230-х гг. шведскі граф Біргер распачаў экспедыцыю ў Тавастланд, якая пазней стала вядомая як Другі крыжовы паход у Фінляндыю (1239 г.). У выніку паходу ўмацавалася шведскае каралеўскае ўладарства ў Фінляндыі, на загад графа Біргера ў Тавастландзе была пабудавана крэпасць Тавастхус (Хямеенліна), якая стала важным адміністрацыйным цэнтрам шведскай кароны[1] .
Шведская карона карысталася падтрымкай каталіцкай царквы, бо магла абараніць святароў і ўласнасць царквы ад мясцовых князёў і ўладароў. Улетку 1293 г. шведскі вайсковы правадыр Цюргіль Кнутсан распачаў паспяховы паход на Карэльскі пярэсмык. У выніку мясцовае праваслаўнае насельніцтва было навернутае ў каталіцтва, была ўзведзеная Выбаргская крэпасць, якая да XVIII ст. заставалася найважнейшай памежнай апорай каралеўства на ўсходзе. У 1323 г. быў падпісаны Нётэборгскі (Арэхаўскі) мір з Ноўгарадам, паводле якога паміж Ноўгарадам і Швецыяй стваралася палітычная мяжа, якая адначасова дзейнічала як дэмаркацыйная лінія паміж усходнімі і заходнімі царкоўнымі абшчынамі. Такім чынам, большая частка цяперашняй Фінляндыі апынулася пад кантролем шведскай кароны і каталіцкай царквы[1] .
У XII стагоддзі землі сучасных Эстоніі, Латвіі і Літвы былі паганскім клінам паміж тэрыторыямі, на якіх панавала хрысціянства. У 1192 годзе Папа Цэлесцін III абвясціў крыжовы паход супраць балтыйскіх паганаў. У выніку на ўсходніх берагах Балтыйскага мора з’явіліся дзяржавы рыцарскіх ордэнаў.
Лівы, якія засялялі Прыбалтыку, плацілі даніну Полацкаму княству, эсты — наўгародцам, і з’яўленне крыжакоў на гэтых землях пагражала інтарэсам гэтых зямель. У 1203 годзе пачаліся ваенныя сутыкненні паміж Нямецкім Ордэнам і Полацкам, у 1217 — паміж Ордэнам і Ноўгарадам. Палачане і наўгародцы не мелі магчымасцяў браць нямецкія крэпасці, а крыжакі паступова авалодалі іх гарадамі — Кукейносам, Герцыке, Вільядзі і Юр’евым. У 1232 Папа Рымскі Рыгор IX заклікаў крыжакоў да наступу на наўгародскія землі ў мэтах перашкаджэння каланізацыі наўгародцамі Фінляндыі. У адказ на нямецкія набегі Яраслаў Усеваладавіч Наўгародскі ўварваўся ў землі ордэна і разбіў яго ў бітве на Амоўжы (1234).
У 1217 годзе Папам Рымскім Ганорыем III быў абвешчаны крыжовы паход супраць прускіх паганцаў, на землі якіх прэтэндаваў Конрад I Мазавецкі. У 1225 годзе князь папытаў дапамогі ў тэўтонскіх рыцараў, пабяцаўшы ім валоданне гарадамі Кульм і Добрынь, а таксама захаванне за імі захопленых тэрыторый. У выніку на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора зацвердзіўся Тэўтонскі ордэн.
19 лютага 1236 годзе Папа абвясціў другі крыжовы паход супраць Літвы. У Лівонію прыбыло магутнае падмацаванне — 2000 саксонскіх рыцараў і 200 дружыннікаў з Пскова. Паход скончыўся разгромам пры Сауле.
Пасля аб’яднання мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам (1237) і паслаблення Уладзіміра-Суздальскага княства падчас мангольскага нашэсця (1238—1239) быў прадпрыняты паход Андрэаса фон Вельвена, Дзітрыха фон Грунынгена, Германа фон Буксгеўдэна і іншых военачальнікаў ордэна на Ноўгарад і Пскоў. Рыцары захапілі Ізборск і Пскоў і пацярпелі паражэнне ў 1242 годзе на лёдзе Чудскага возера ад князя Аляксандра Яраславіча.
6 жніўня 1409 года вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінгэн абвясціў вайну Польскаму Каралеўству і Вялікаму Княству Літоўскаму. Да пачатку 1410 года ордэнскія войскі налічвалі 51 харугву, польская армія налічвала 42 польскіх харугвы, 7 з зямель Русі і 2 харугвы наймітаў, вялікалітоўская — 40 харугваў. 15 ліпеня 1410 года адбылася вырашальная бітва Вялікай вайны — Грунвальдская бітва, якая рашыла зыход вайны на карысць саюзнікаўў. У лютым 1411 года ў горадзе Торунь Польшча і Вялікае Княства Літоўскае склалі з Тэўтонскім ордэнам мірны дагавор, паводле якой ордэн вяртаў усе занятыя раней у Польшчы і Літвы тэрыторыі і выплачваў кантрыбуцыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.