Конрад I Мазавецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад I Мазавецкі

Конрад I Мазавецкі (польск.: Konrad I Mazowiecki; 1187 — 31 жніўня 1247) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробленасці.

Біяграфія

Чацвёрты і малодшы сын Казіміра II Справядлівага і чэшскай князёўны Алены Знаемскай (у старой гістарыяграфіі яе лічылі рускай князёўнай Аленай Усеваладаўнай), малодшы брат Лешака Белага.

Князь Куявіі ў 12021247 гг., князь Серадза, князь Кракаўскі ў 12291232, 12411243 гг. Заснавальнік незалежнага Мазавецкага княства ў складзе Польшчы. Правіў у ім у 1207—1247 гг.

Цесна супрацоўнічаў з Тэўтонскім ордэнам, у 1226 г. аддаў яму ў валоданне Хэлмінскую зямлю Польшчы. У 1237—1238 гг. пацярпеў паражэнне разам з крыжакамі пад Дарагічынам ад галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. 10 ліпеня 1241 г., скарыстаўшыся згубай вялікага князя Генрыха II Набожнага падчас нашэсця хана Батыя, заняў Кракаў, стаўшы кракаўскім князем (1241—1243). Аднак пасля бітвы 23 мая 1243 г. пад Сухадолам, у якой ён пацярпеў паражэнне ад малапольскага князя Баляслава V Сарамлівага, быў вымушаны пакінуць Кракаў і вярнуцца ў Мазовію.

Гл. таксама

Зноскі

1. Konrad (Konrad I.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. I., Masowien, Herzog Konrad // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

5. Národní autority České republiky Праверана 15 лютага 2023.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.