From Wikipedia, the free encyclopedia
Уласна Фінляндыя (Ва́рсінайс-Суо́мі, фінск.: Varsinais-Suomi, шведск.: Egentliga Finland), таксама Спрадвечная Фінляндыя, Паўднёва-Заходняя Фінляндыя — вобласць (рэгіён) на паўднёвым захадзе сучаснай Фінляндыі.
| ||||||||||||||||||||||||
Рэгіён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Фінляндыі. Паўднёвае ўзбярэжжа абмываецца Фінскім залівам, заходняе — Батнічным. Каля ўзбярэжжа раскіданы тысячы дробных астраўкоў — шхеры (так званае Архіпелагавае мора). На захад ад вобласці знаходзяцца Аландскія астравы.
Адміністрацыйны цэнтр — Турку (Аба), у наваколлях якога пражывае дзве траціны насельніцтва вобласці. Рэльеф узвышаны.
З XIII па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыя гэтага рэгіёна ўваходзіла ў склад Швецыі. У 1809 годзе разам з астатняй часткай Фінляндыі была далучана да Расійскай імперыі. Раней уваходзіла ў склад Аба-Б’ёрнеборгскай губерні (1811—1917), правінцыі Турку-Поры (1918—1997) і правінцыі Заходняя Фінляндыя (1998—2009). З 2010 года з’яўляецца самастойнай вобласцю (рэгіёнам) Фінляндыі.
Гістарычна назва, якае выкарыстоўваецца для абазначэння ўсёй краіны Фінляндыя (фін.: Suomi), выкарыстоўвалася толькі для абазначэння паўднёва-заходняй часткі сучаснай Фінляндыі (якая прыкладна супадае з сучаснай правінцыяй Уласна Фінляндыя). Пасля таго як у XVII стагоддзі назва Фінляндыя распаўсюджваецца на ўсю краіну, для абазначэння яе паўднёва-заходняй часткі запатрабавалася асобнае найменне. У 1650 годзе было зафіксавана выкарыстанне назваў Fennigia specialiter dicta і Fennigia presse dicta (абедзве — лац.). У сярэдзіне XVIII ст. атрымліваюць распаўсюджанне назвы Finland för sig sieft і Egenteliga Finland later (абедзве — швед.). Фінская назва Varsinais-Suomi усталявалася ў 1850 годзе (усе варыянты на беларускую мову можна перавесці як «Уласна Фінляндыя»)[1].
З 2009 года Уласна Фінляндыя складаецца з 28 абшчын, з якіх 11 з’яўляюцца гарадамі, астатнія — сельскія муніцыпалітэты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.