Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́спрэм (венг.: Veszprém, ням.: Weißbrunn) — адзін з найстарэйшых гарадоў Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Веспрэм. Насельніцтва 61 721 чал. (2011).
Горад
Веспрэм
Veszprém
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны па абодва бакі ад ракі Шэд прыкладна за 110 км на паўднёвы захад ад Будапешта і ў 15 кіламетрах ад узбярэжжа возера Балатан. Веспрэм звязаны аўтамабільнымі магістралямі з Будапештам, Секешфехерварам, Дзьёрам і навакольнымі гарадамі. Праз горад праходзіць чыгунка Секешфехервар — Веспрэм — Сомбатхей. Час у дарозе на цягніку да Будапешта — каля 2 гадзін.
Веспрэм — адзін з найстаражытных гарадоў Венгрыі. Ён быў заснаваны ў часы кіравання караля Іштвана Святога, аднак паводле паведамленняў летапісца князя Белы III на скале, дзе была пабудавана Веспрэмская крэпасць, ужо быў замак, калі венгры прыйшлі ў гэты рэгіён. Верагодна гэта было ўмацаванне франкаў, узведзенае ў эпоху Карла Вялікага. Веспрэм стаў адной з першых біскупскіх кафедраў Венгрыі, кафедра заснавана ў 1009 годзе. Веспрэмскім біскупам здаўна належаў прывілей каранаваць венгерскіх каралеў, з-за чаго Веспрэм называлі «горадам каралеў». З рук біскупаў веспрэмскага атрымалі карону ўсе каралевы Венгрыі, пачынаючы з Гізелы, жонкі Іштвана Святога, да Цыты Бурбон-Пармскай, апошняй каралевы Венгрыі, жонкі Карла I Габсбурга. У 1001 годзе ў горадзе быў пабудаваны сабор Святога Міхаіла, які пазней неаднаразова быў перабудаваны.
Да XIII стагоддзя Веспрэмская крэпасць ператварылася ў добра ўмацаваную цвярдыню на стромкім і скалістым узгорку з магутнымі сценамі. У 1241 годзе мангольскае войска не змагло яе ўзяць і адступіла ад горада. У 1552 годзе Веспрэм быў захоплены туркамі, аднак яны былі хутка выгнаны, дзякуючы чаму ў горадзе захавалася больш сярэднявечных помнікаў, чым у многіх іншых венгерскіх гарадах.
Рост горада прывёў да таго, што ён заняў вялікую тэрыторыю, пашырыўшыся на навакольныя ўзгоркі. Лічыцца, што ўзгоркаў, на якіх размешчаны горад, сем — Крапасны, Іерусалімскі, Пастуховы, Могілкавы, Чэрхат, Кальварыя і Бенедыкцінскі.
У 1706 годзе сцены крэпасці былі разбураны аўстрыйскімі салдатамі.
Галоўныя славутасці Веспрэма засяроджаны на крапасным узгорку, у найбольш старажытнай частцы горада. Сярод іх:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.