From Wikipedia, the free encyclopedia
Ша́ндар Пе́цёфі (венг.: Petőfi Sándor; 1 студзеня 1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя — 31 ліпеня 1849) — венгерскі паэт, прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму.
Шандар Пецёфі | |
---|---|
венг.: Petőfi Sándor | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | славацк.: Alexander Petrovič |
Псеўданімы | Rónai Sándor і Andor deák |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1823[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. 31 ліпеня 1849[1][2][…] (26 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Маці | Mária Hrúzová[d] |
Жонка | Júlia Szendrey[d] |
Дзеці | Zoltán Petőfi[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, акцёр, пісьменнік |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Быў статыстам у тэатры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842 года.
У ранняй паэзіі (зборнік «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фальклорнымі матывамі, галоўныя тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамантычныя настроі выразіліся ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—1846), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 г. у Галіцыі і рэвалюцыйных падзей у Пешце 1848—1849 гг. яго паэзія набыла яскрава рэвалюцыйна-дэмакратычны характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэвалюцыйных ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апублікавана ў 1874 г.) пра трагічны лёс рэвалюцыянера.
На беларускую мову яго вершы пераклалі А. Зарыцкі, Я. Семяжон, М. Хведаровіч, М. Аўрамчык, апавяданні — Г. Сапрыка, М. Татур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.