Курск
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Курск (руск.: Курск) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курскай вобласці. Насельніцтва 406,4 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на берагах Сейма і яго прытока Тускара.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Заснаваны ў 10 ст., упершыню згадваецца пад 1032 годам (патэрык Пячэрскі) і 1095 годам (Лаўрэнцеўскі летапіс). Быў крэпасцю Кіеўскай Русі. Падчас татара-мангольскага нашэсця ў 1238 годзе быў разбураны, у 14 ст. захоплены войскамі ВКЛ. У 1508 годзе ўвайшоў у склад Маскоўскай дзяржавы. З канца 16 ст. Курская крэпасць была адным з апорных пунктаў абароны ад крымскіх татар. У 1648 годзе ў Курску адбылося буйное паўстанне. У 18 ст. страціў ваеннае значэнне, стаў гандлёвым горадам. З 1780 года — цэнтр намесніцтва, з 1797 года — губернскі горад. З 13 чэрвеня 1934 года — абласны цэнтр. З 3 лістапада 1941 па 8 лютага 1943 быў акупаваны нямецкімі войскамі.
Насельніцтва
|
Прамысловасць
Курск — буйны прамысловы цэнтр, у горадзе развіта электратэхнічная прамысловасць, прыбора- і станкабудаванне, вытворчасць машын і абсталявання для аграрнага сектара, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, вытворчасць гандлёвага абсталявання, падшыпнікаў і акумулятараў, Вытворчасць хімічных валокнаў і гуматэхнічных вырабаў, мэблі, вытворчасць лекаў, харчовая прамысловасць і іншага, энергетычныя прадпрыемствы горада — Курская ЦЭЦ-1, Курская ЦЭЦ-4 і Курская ЦЭЦ СЗР.
Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы горада Курска
- ААТ «Авіяаўтаматыка імя У. У. Тарасава» (завод «Прыбор»)
- Курская падшыпнікавая кампанія «АПЗ-20»
- Курскі завод ККД
- Курскі завод «Акумулятар»
- ТАА «Курскхімвалакно»
- ААТ «Курскрэзінатэхніка»
- АТ «Электраагрэгат»
- Курскі завод будаўнічых канструкцый
- ТАА «Фармстандарт-Лексредства»
- ТАА «Спецтэхналогія-Агра»
- ААТ «Курскі электраапаратны завод» (КЭАЗ)
- ЗАТ «Лічмаш»
- ТАА НВА «Кампазіт»
Адукацыя і культура
Вядомыя асобы
- Барыс Сяргеевіч Косціч (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
- Альберт Паўловіч (1875—1951) — беларускі паэт-гумарыст.
- Аляксандр Уладзіміравіч Паветкін (нар. 1979) — баксёр.
- Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка (1905—1980) — паэт і перакладчык.
- Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. 1938) — беларуская спартсменка (парашутны спорт).
- Уладзімір Іванавіч Слаўкоў (1926—1995) — беларускі акцёр.
- Алег Конанаў (нар. 1966) — футбольны трэнер.
Гарады-пабрацімы
Бар, Чарнагорыя (2008)[17]
Белгарад, Расія (2019)[17]
Верыя[d], Грэцыя (2016)[17]
Відзяева, Расія (2001)[17]
Вітэн, Германія (20 жніўня 1990)[17][18]
/
Гагарынскі раён[d], Украіна / Расія (2001)[17]
Гомель, Беларусь (5 лістапада 2004)[17][19]
Гюмры, Арменія (2016)[17]
Данецк, Украіна (2008)[17]
Дрокіеўскі раён[d], Малдова (2017)[17]
Дэмбна, Польшча (2001)[17][20]
/
Еўпаторыя, Украіна / Расія (2015)[17]
Наваполацк, Беларусь (2014)[17]
Ніш, Сербія (2006)[17]
Полацк, Беларусь (2014)[17]
/
Піцунда, Грузія / Аўтаномная Рэспубліка Абхазія (2008)[17]
Северадзвінск, Расія (10 лютага 2001)[17][21]
Сухумі, Грузія (2009)[17]
Тчэў, Польшча (2007)[17]
Ужыцэ, Сербія (24 верасня 2007)[17]
Феадосія, Украіна (2002)[17]
Цвайбрукен, Германія
/
Ціраспаль, Малдова / Прыднястроўе (2003)[17]
Чычэстэр, Вялікабрытанія (2006)[17]
Чэрнь (Тульская вобласць), Расія
Шпаер, Германія (1989)[17][22]
Зноскі
- Оценка численности населения Курской области на 01.01.2025 г. — Federal State Statistics Service, 2025. Праверана 5 красавіка 2025.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.