Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кры́пта (ад стар.-грэч.: κρυπτή — крыты падземны ход, тайнік) — у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры адно ці некалькі падземных скляпеністых памяшканняў, якія размешчаны пад алтарнай і харальнай часткамі храма і служаць для пахавання і выстаўлення для шанавання мошчаў святых і мучанікаў. Іншая назва крыпты — «ніжняя» царква.
У Старажытным Рыме крыптай звалася любое скляпеністае падземнае ці паўпадземнае памяшканне.
У якасці сіноніма слова крыпта можа выкарыстоўвацца лацінскі тэрмін sepulcrum (магіла, грабніца), які ў дахрысціянскія часы азначаў месца рытуальных спаленняў памерлых, пазней — хрысціянскіх пахаванняў.
Першапачатковая форма крыпты была перанята ад грабніц апосталаў у рымскіх базіліках часоў кіравання Канстанціна. Пачынаючы з VII стагоддзя, у крыптах паўкруглай формы, якія паўтаралі форму апсіды, захоўваліся мошчы святых і мучанікаў, у гонар якіх быў асвячоны храм. У X—XI стст. форма крыпты зведала змены: яна стала падоўжанай і размяшчалася ўжо не толькі пад апсідай, але і пад нефамі і трансептамі храма, што прывяло да фактычнага ператварэння крыпты ў другую падземную царкву.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.