From Wikipedia, the free encyclopedia
Неараманскі стыль — плынь у архітэктуры канца XIX — пачатку XX стст., заснаваная на ідэі адраджэння раманскай архітэктуры XI—XII стст.
Будынкам у гэтым стылі ўласцівы круглыя аркі, паўцыркулярныя аркі на вокнах і гарызантальныя мураваныя шэрагі. У адрозненне ад гістарычнага раманскага стылю, неараманскія архітэктурныя помнікі схіляюцца да спрашчэння дэкаратыўных элементаў, у прыватнасці, арак і акон. У канцы XIX — пачатку XX стст. у Злучаных Штатах у гэтым стылі будаваліся шматлікія ўніверсітэцкія інтэрнаты. Найбольш вядомыя прыклады можна знайсці ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе і ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Неараманскі стыль шырока выкарыстоўваўся пры будаўніцтве цэркваў і, зрэдку, сінагог.
Найвыдатнейшым амерыканскім архітэктарам, які працаваў у неараманскім стылі, быў Генры Гобсан Рычардсан. Яго дзейнасць дала пачатак асаблівай неараманскай плыні ў Амерыцы, якую ў яго гонар назвалі «неараманскім стылем Рычардсана» (Richardsonian Romanesque).
Ранняй разнавіднасцю неараманскага стылю 1830-х гг. з’яўляўся шырока распаўсюджаны ў Германіі «стыль круглых арак» (Rundbogenstil).
На працягу XIX ст. архітэктурныя формы, у якіх будаваліся англіканскія цэрквы, залежалі ад веравызнання пэўных рэлігійных абшчын. Калі высокія англіканскія цэрквы пад уплывам Оксфардскага руху будаваліся ў неагатычным стылі, то тагачасныя нізкія і шырокія цэрквы звычайна будаваліся ў неараманскім стылі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.