Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ла III (венг.: III. Béla, славацк.: Belo III; каля 1148—1196) — венгерскі кароль з дынастыі Арпадаў. Выхоўваўся ў Канстанцінопалі, увёў у сябе ў краіне і пры двары візантыйскія норавы і звычаі, што, з аднаго боку, дало штуршок культурнаму развіццю каралеўства, але, з іншага боку, падпарадкавала Венгрыю візантыйскаму імператару Мануілу I.
Бела III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
III. Béla | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іштван III | ||||||
Пераемнік | Імрэ | ||||||
Нараджэнне |
1148[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 красавіка 1196 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арпады | ||||||
Бацька | Геза II[d][3] | ||||||
Маці | Ефрасіння Мсціслаўна[3] | ||||||
Жонка | Агнэса Антыяхійская[d][3][4] і Маргарыта Французская[d][4] | ||||||
Дзеці | Імрэ[d][3], Маргіт Венгерская[d][5][3], Андраш II[3] і Канстанцыя Венгерская[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бела быў усяго на год маладзейшы за свайго старэйшага брата Іштвана, але, не быў першынцам, і таму не меў правоў на венгерскі прастол і вымушаны быў здавольвацца тытулам герцага Харватыі і Далмацыі, падараваным яму бацькам — каралём Гезам II — у 1161 годзе.
Аднак ужо праз два гады (1163) у лёсе Белы адбыўся рэзкі паварот, калі яго брату — 16-гадоваму каралю Іштвану III — прыйшлося адправіць Белу закладнікам у Канстанцінопаль пры заключэнні міру з Візантыйскім імператарам Мануілам I. Ахвяра Белы ў імя міру, зрэшты, апынулася новай нагодай да вайны. Ужо ў 1164 годзе Мануіл Камнін пачаў вайну за «бацькаўскую спадчыну» Белы і адрынуў ад Венгерскага каралеўства Харватыю, Далмацыю і спрэчную вобласць Сірмій, якія далучыў да Візантыйскай імперыі.
Імператар Мануіл, які не меў сыноў, спрыяў юнаму мадзьяру, які вырас сапраўдным волатам (Бела быў больш за 2 метры ростам і целасклад меў зусім не субтыльны), вывучыў грэчаскую мову, атрымаў добрую адукацыю і нават прыняў новае, праваслаўнае імя Аляксей. Мануіл I бачыў у Беле свайго спадчынніка, пра што абвясціў афіцыйна ў 1165 годзе. Беле быў прысвоены тытул дэспата (δεσπότης) — найвышэйшы, пасля імператара; дачка імператара Марыя абвешчана яго нявестай і будучай імператрыцай.
У 1169 годзе жонка імператара Мануіла, нарэшце, нарадзіла яму сына. Бела быў неадкладна пазбаўлены тытула дэспата і статусу спадчынніка, заручыны з Марыяй Камнінай разарваны. Але Бела па-ранейшаму карыстаўся павагай імператара. Яму быў прысвоены больш сціплы (але досыць значны) тытул кесара, а яго жонкай у 1170 г. стала Агнэса дэ Шацільён (у Венгрыі — каралева Ганна) — зводная сястра імператрыцы Марыі Антыяхійскай. Такім чынам, імператар Мануіл і Бела сталі шваграмі.
4 мая 1172 года памёр кароль Венгрыі Іштван III. Не выключана, што ўскоснай прычынай яго смерці стала менавіта нараджэнне спадчынніка ў імператара Мануіла. З нараджэннем сына Мануіл стаў бачыць у Беле не свайго пераемніка, але стаўленіка на венгерскі прастол. Кароль Іштван памёр, калі яго жонка была цяжарная. Сын і спадчыннік, які з’явіўся на свет ужо пасля смерці бацькі, памёр неўзабаве пасля нараджэння. Падазравалі атручванне маладога караля і забойства немаўля. Галоўным падазраваным быў, вядома ж, імператар Мануіл Камнін. Атрымаўшы ад імператара ваенную і грашовую дапамогу, Бела вярнуўся ў Венгрыю, дзе, пасля недоўгачасовага супраціўлення яго маці — каралевы-ўдавы Фружыны (Ефрасінні), малодшага брата Гезы і архібіскупа эстэргамскага Лукаша, быў абвешчаны каралём 13 студзеня 1173.
Бела III атрымаў падтрымку імператара Мануіла ў абмен на ўрачыстую клятву не ваяваць і не задумваць злачынства супраць Візантыі на ўвесь час кіравання як самога Мануіла, так і яго сына Аляксея. Бела лічыў сябе верным клятве, і калі пачаткаў вайну з Візантыяй пасля смерці Мануіла Камніна (1180), то толькі для таго, каб вярнуць сабе ўсю тую ж «бацькаўская спадчына» — Харватыю, Далмацыю і Сірмій. Мануіл I нездарма захапляўся талентамі Белы: яго сын Аляксей (новы імператар) не змог супрацьстаяць на полі бою арміі венгерскага караля. А калі імператар Аляксей II Камнін быў задушаны па загадзе свайго стрыечнага дзядзькі Андроніка (1183), Бела, не звязаны больш клятвай, адабраў у Візантыі Бялград, Бранічава і даліну ракі Моравы. Калі ж узурпатар Андронік Камнін быў зрынуты, і імператарам стаў Ісак II Ангел, Бела прымірыўся з ім і выдаў за яго замуж сваю дачку Маргіт (Маргарыту). Даліна Моравы была вернутая імперыі ў якасці пасагу нявесты (1185). У далейшым адносіны з Візантыяй складаліся мірна. Бела III нават дапамагаў грэкам у вайне супраць сербскага жупана Стэфана Нямані (1191) і ўладжваў канфлікты візантыйцаў з каталікамі падчас Крыжовага паходу.
У памежных канфліктах чэхаў з аўстрыйцамі Бела III нязменна падтрымліваў Чэхію. Яго малодшая дачка Канстанцыя, ужо пасля смерці бацькі, стала ў 1199 годзе чэшскай каралевай — жонкай Пржэмысла I Отакара.
Сімпатыю германскага імператара Фрыдрыха I Барбаросы Бела заваяваў падтрымкай крыжацкага руху. Пасля смерці Фрыдрыха ён нават прыняў зарок стаць крыжаком, але выканаць сваё абяцанне так і не паспеў.
У 1188 годзе галічане выгналі свайго князя Уладзіміра Яраславіча. Той звярнуўся па дапамогу да Белы. Венгерская войска захапіла Галіч, але, замест рэстаўрацыі князя Уладзіміра, Бела аддаў Галіч свайму сыну Андрашу. Венгерскім Галіч заставаўся нядоўга, паводзіны мадзьяраў ужо ў 1189 годзе выклікалі паўстанне галічан, а ў 1190 годзе Уладзімір Яраславіч, які ўцёк з венгерскага палону, вярнуў княства сабе.
Па вяртанні ў Венгрыю Бела III пасадзіў свайго малодшага брата Гезу ў турму, а маці Ефрасінню саслаў у Святую Зямлю, дзе яна і памерла ў 1193 годзе. З царкоўнымі лідарамі, якія падтрымалі апазіцыю каралевы-маці і малодшага брата, Бела прымірыўся, пераканаўшы іх словамі і ўчынкамі, што яго візантыйскае мінулае і праваслаўнае хрышчэнне нічым не пагражаюць венгерскай каталіцкай царкве. Малодшаму брату двойчы ўдавалася бегчы за межы Венгрыі, і двойчы ён быў вернуты: спачатку Леапольдам V Аўстрыйскім, затым — Сабеславам II Чэшскім. Толькі ў 1189 годзе, пасля асабістай сустрэчы з імператарам Фрыдрыхам Барбаросам, які накіроўваўся у крыжовы паход, Бела вызваліў брата па просьбе імператара, даў яму 2000 воінаў і загадаў ваяваць у Святой Зямлі. Зрэшты, вельмі хутка, у лістападзе 1189 года, Бела адклікаў сваіх крыжакоў, незадаволены перамовамі Барбаросы з сербамі і балгарамі. Атрад вярнуўся, але ўжо без камандзіра, які вырашыў назаўжды застацца ў Візантыі.
У 1182 годзе Бела каранаваў старэйшага сына Імрэ, каб замацаваць за ім права на прастол, а ў 1184 годзе заўдавеў. Яго новай жонкай стала ў 1186 годзе дачка Людовіка VII Французскага Маргарыта, якая пахавала да таго часу свайго першага мужа — Генрыха Плантагенета «Маладога Караля».
Кіраванне Белы III лічыцца часам найвышэйшага росквіту Венгерскага каралеўства. Венгрыя была адной з найбагацейшых і наймацнейшых краін Еўропы. На фоне еўрапейскай феадальнай раздробненасці Венгрыя вылучалася тым, што дзяржаўная улада сапраўды была сканцэнтравана ў руках караля. Да канца XII стагоддзя венгерскія каралі, даруючы, падобна іншым манархам Еўропы, землі за службу, імкнуліся не дапушчаць іх спадчыннага замацавання за банамі і ішпанамі. Каралеўскі дамен заставаўся найбуйнейшым зямельным уладаннем. Дадатковай крыніцай папаўнення казны былі манаполія на здабычу золата і срэбра, чаканку манет, соль, мытныя зборы, падаткі на гандаль і рачныя перавозкі, а таксама мясцовыя падаткі.
Бела III быў адным з найбагацейшых манархаў Еўропы. Вопыт дзяржаўнага кіравання ён набыў яшчэ ў Візантыі. А дзякуючы атрыманай адукацыі, ён быў яшчэ і асвечаным царом і асветнікам. Вядома, што ў гады яго кіравання мадзьяры навучаліся ў Францыі, Італіі і Англіі. Распаўсюджвалася пісьменнасць. Бела III загадаў фіксаваць усе каралеўскія распараджэнні ў пісьмовым відзе (1181), што стала прычынай стварэння прыдворнай канцылярыі. У 1190 годзе ў Эстэргаме пачалося ўзвядзенне першага ў Цэнтральнай Еўропе гатычнага сабора.
#1. Марыя Камніна (1152—1182), дачка імператара Мануіла I Камніна і яго першай жонкі Берты фон Зальцбах. Шлюб: 1165—1169. Разведзены па патрабаванні цесця. Дзяцей у шлюбе не было.
#2. Агнэса (Ганна) Антыяхійская (1154—1184), дачка Рэно дэ Шаціёна, князя Антыёхіі, і яго жонкі Канстанцыі Антыяхійскай. Шлюб: 1170—1184. Дзеці:
#3. Маргарыта Французская (1158—1197), дачка Людовіка VII Капетынга, караля Францыі. Шлюб: 1186 — да смерці Белы. Дзяцей у шлюбе не было. Першыя роды Маргарыты ў першым шлюбе з Генрыхам Плантагенетам «Маладым Каралём» былі вельмі цяжкімі. Немаўля неўзабаве памёрла, а Маргарыта, хутчэй за ўсё, засталася бясплоднай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.