Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андронік I Камнін (грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός; 1118 — 12 верасня 1185) — візантыйскі імператар, апошні прадстаўнік дынастыі Камнінаў на канстанцінопальскім стальцы. Продак дынастыі Вялікіх Камнінаў, уладароў Трапезунда.
Андронік I Камнін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей II Камнін | ||||||
Пераемнік | Ісак II Ангел | ||||||
Нараджэнне |
1118[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 верасня 1185[4][5][…] |
||||||
Род | Камніны | ||||||
Бацька | Ісак Севастакратар | ||||||
Маці |
Ірына Валадараўна ці Кацярына Грузінская |
||||||
Жонка | Ганна Французская[d][8] | ||||||
Дзеці | Аляксей Камнін[d], Іаан Камнін[d], Ірына Камніна[d], Мануіл Камнін[d] і Maria Komnene[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
За сваё бурнае жыццё, падобнае на прыгодніцкі раман, Андронік паспеў змяніць мноства абліччаў: ворага імперыі, вязня, палітычнага эмігранта, улюбёнца сталічнага насельніцтва, праціўніка «лацінян» і прыхільніка простага народа. Быў моцным і храбрым чалавекам, вельмі прыгожым і вызначаўся асцярожнасцю і хітрасцю[9]. Як пляменнік Іаана II і ўнук Аляксея I з часоў свайго бацькі меў абгрунтаваныя правы на сталец, Андронік урэшце ажыццявіў уласныя мары пра ўладу.
Пасля смерці стрыечнага брата, імператара Мануіла I, Андронік стаў рэгентам пры яго спадкаемцы Аляксеі II. Затым ён захапіў уладу, спачатку забіў удаву імператара — Марыю Антыяхійскую, а затым і іх адзінага сына[10]. На пачатку ўладарства Андронік распачаў доўгачаканыя рэформы, але ўрэшце ператварыў краіну ў царства тэрору. Унутранае бязладдзе прыцягнула нарманаў, пасля чаго жыхары Канстанцінопаля скінулі ўладара, перадалі сталец яго палітычнаму праціўніку — Ісаку II Ангелу. Той аддаў Андроніка на волю натоўпу, які забіў было імператара. З гэтага часу ў Візантыі пачаўся заняпад, які скончыўся захопам Канстанцінопаля ў 1204 годзе ўдзельнікамі чацвёртага крыжовага паходу і распадам імперыі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.