From Wikipedia, the free encyclopedia
13-я армія (СССР) (13 А) — фарміраванне (аператыўнае вайсковае аб’яднанне, армія) у складзе РСЧА падчас Другой сусветнай вайны і СА УС Саюза.
13-я армія | |
---|---|
Гады існавання | верасень 1939 — 1991 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі арміі |
Уваходзіць у | Украінскі фронт, Адэская ваенная акруга, Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Цэнтральны фронт, Бранскі фронт, Варонежскі фронт, 1-ы Украінскі фронт, Прыкарпацкая ваенная акруга |
Тып | армія |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у |
Польскі паход РСЧА, Савецка-фінляндская вайна (1939—1940), Вялікая Айчынная вайна
|
17 верасня 1939 года войскі Чырвонай Арміі Савецкага Саюза перайшлі савецка-польскую мяжу, пачаўся паход Чырвонай Арміі у Заходнюю Украіну.
17 верасня 1939 года Адэская вайсковая група ўвайшла ў склад Украінскага фронту, але ўдзелу ў баявых дзеяннях не прымала. У складзе дзеючай арміі знаходзілася 17.9.1939-28.9.1939.
У верасні 1939 года Адэская вайсковая група была пераіменаваная ў 13-ю армію[1].
У кастрычніку 1939 года створана Адэская ваенная акруга. 13-я армія ўвайшла ў склад войскаў акругі.
Камандуючы войскамі: верасень — кастрычнік 1939 г. — камкор Піліп Аляксеевіч Парусінаў
Сфарміравана падчас савецка-фінскай вайны 1939—40 гадоў на аснове аператыўнай групы камкора У. Д. Грэндаля 25 снежня 1939 года. Па заканчэнні вайны расфармаваная.
Камандуючы войскамі:
Званні Героя Савецкага Саюза прысвоены Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць звыш 90 воінам арміі.
Фарміраванне штаба арміі пачалося 5 мая 1941 года ў Магілёве, на тэрыторыі Заходняй Асобай ваеннай акругі. Па плане прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, армія павінна была прыняць паласу на паўднёвай фасе беластоцкага выступу.
17 чэрвеня аператыўная група штаба 13-й арміі на чале з падпалкоўнікам С. П. Івановым прыбыла ў Баранавічы, у той жа дзень яна перабазавалася ў Навагрудак, дзе да 21 чэрвеня абсталявала ЗКП арміі.
Напад Германіі 22 чэрвеня зблытаў планы савецкага камандавання. Штаб 13-й арміі атрымаў загад высунуцца з Магілёва ў раён Маладзечна, дзе яму былі падпарадкаваныя:
Армія атрымала загад падтрымаць дзеянні конна-механізаванай групы (КМГ) І. В. Болдзіна ў раёне Гродна ударам на Радунь, Араны, аднак натыкнулася на нямецкія войскі 3-й танкавай групы Г. Гота, якія выйшлі да Ліды, і была спыненая.
25 чэрвеня штаб 13-й арміі падвергнуўся нападу танкаў, панёс вялікія страты, пры гэтым страціў сувязь з войскамі.
27 чэрвеня штаб 13-й арміі выйшаў у раён Мінска і падпарадкаваў сабе войска на мінскім напрамку:
Аднак у выніку ахопаў нямецкіх танкавых груп войскі 13-й арміі апынуліся ў паўакружэнні ў раёне Мінска, 28 чэрвеня пакінулі Мінск і адышлі на ўсход на рубеж ракі Волма.
На 30 чэрвеня ў распараджэнні 13-й арміі знаходзіліся 2-гі стралковы корпус (100-я і 161-я стралковыя дывізіі) і штаб 44-га стралковага корпуса; штаб арміі аднавіў сувязь з 50-й стралковай дывізіяй (засяродзілася ў раёне Лагойск, Плешчаніцы). 1 ліпеня штаб арміі аднавіў сувязь са штабам фронту, згубленую пасля пакідання Мінска.
8 ліпеня 1941 года адыходзячая на ўсход 13-я армія атрымала новую паласу абароны ў раёне Магілёва; у гэты ж дзень быў смяротна паранены яе камандуючы генерал-лейтэнант П. М. Філатаў (памёр у Маскве 14 ліпеня), новым камандуючым прызначаны генерал-лейтэнант Ф. М. Рэмезаў.
10 ліпеня пачалося новае наступленне вермахта на ўсход, пры гэтым асноўныя сілы 13-й арміі апынуліся ў акружэнні ў раёне Магілёва (61-ы стралковы корпус і 20-ы мехкорпус) і на крычаўскім накірунку (20-ы стралковы корпус РГК і асноўныя сілы 45-га корпуса). 12 ліпеня штаб арміі зноў апынуўся пад ударам, загінула вялікая колькасць работнікаў штаба, быў цяжка паранены камандуючы арміяй генерал-лейтэнант Ф. М. Рэмезаў, замест яго быў прызначаны генерал-лейтэнант В. П. Герасіменка.
18 ліпеня ў аператыўнае падпарадкаванне 13-й арміі перадалі войскі 4-й арміі, раней выведзенай у рэзерв. Пасля стварэння 24 ліпеня Цэнтральнага фронту 13-я армія ўвайшла ў яго склад. Пасля пакідання Магілёва 27 ліпеня генерал-лейтэнант В. П. Герасіменка быў зменены генерал-маёрам Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў.
У пачатку жніўня ў выніку нямецкага наступу на Рослаўль правы фланг 13-й арміі быў разгромлены. Праціўнік прарваўся на Рослаў. Неўзабаве арміі былі падпарадкаваныя 52-я кавалерыйская дывізія і 21-я горна-кавалерыйская дывізія са складу групы генерал-палкоўніка А. І. Гарадавікова, затым для аднаўлення становішча ёй былі падпарадкаваныя іншыя злучэнні.
Новы нямецкі наступ на Гомель прывёў да рассячэння Цэнтральнага фронту. 14 жніўня 13-я армія была перададзена ў склад сфармаванага Бранскага фронту. 31 жніўня яе ўзначаліў генерал-маёр А. М. Гараднянскі.
28 жніўня 1941 года нямецкая 2-я танкавая група пачала наступ у паўднёвым напрамку, у тыл савецкага Паўднёва-Заходняга фронту. Удар наносіўся ў стык 21-й і 13-й армій.
Спроба Бранскага фронту разграміць 2-ю танкавую групу Г. Гудэрыяна не ўвянчалася поспехам (Раслаўльска-Навазыбкаўская аперацыя). Злучыць флангі 13-й і 21-й арміям не ўдалося.
1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск.
У выніку нямецкага наступу на Маскву 13-я армія, абараняўшаяся на сеўскім накірунку, была акружаная, да 18 кастрычніка 1941 года выйшла з акружэння, пры гэтым яе колькасны склад складаў менш адной дывізіі[2].
Пасля расфарміравання Бранскага фронту (10 лістапада 1941 года) 13-я армія — у складзе Паўднёва-Заходняга фронту, у снежні 1941 года ўдзельнічала ў Ялецкай наступальнай аперацыі.
24 снежня 1941 года зноў увайшла ў склад адноўленага Бранскага фронту. 3 студзеня 1942 года А. М. Гараднянскага на пасадзе камандарма змяніў генерал-маёр М. П. Пухаў, які камандаваў 13-й арміяй да канца вайны.
Начальнікам штаба арміі да снежня 1943 года заставаўся генерал А. В. Петрушэўскі, з 31 снежня 1943 года да канца вайны — генерал-лейтэнант Г. К. Маландзін.
У чэрвені—ліпені 1942 года 13-я армія ўдзельнічала ў Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, у пачатку 1943 года — у Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, летам 1943 года ў бітве на Курскай дузе (у складзе Цэнтральнага фронту). У верасні 1943 г. 13-я армія ў ходзе Чарнігаўска-Палтаўскай аперацыі імкліва прасунулася да Дняпра і першай з усіх савецкіх армій фарсіравала Дняпро. Затым у складзе Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў 13-я армія ўдзельнічала ў вызваленні Правабярэжнай Украіны і Польшчы, захопе Сандамірскага плацдарма.
У 1945 годзе 13-я армія ўдзельнічала ў Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях.
Па заканчэнні вайны менавіта часці 13-й арміі ўзялі ў палон генерала А. А. Уласава.
У гады Вялікай Айчыннай вайны звыш 350 воінам, якія змагаліся ў шэрагах арміі, было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
Пасля заканчэння баявых дзеянняў злучэнні, якія ўваходзілі ў склад 13-й арміі, былі дыслакаваныя на тэрыторыю СССР. Упраўленне 13-й арміі, дыслакаванае ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе (Роўна), атрымала ў падпарадкаванне гвардзейскія стралковыя дывізіі са складу 32-га, 34-га гвардзейскага стралковага корпуса былой 5-й гвардзейскай арміі.
У 1957 годзе корпусное звяно ў кіраванні войскамі было скасавана, 10-я гвардзейская мехдывізія (застаючыся ў складзе 13 А) і стралковыя дывізіі арміі перафарміроўваліся ў мотастралковыя дывізіі.
У далейшым склад 13-й арміі змяняўся і скарачаўся. У прыватнасці, з Венгрыі на Украіну неўзабаве прыбыла 17-я гвардзейская мотастралковая дывізія, у канцы 1950-х гг. скарачалася колькасць мотастралковых злучэнняў. У 1980-я гг. была расфармаваная мотастралковая дывізія ў г. Роўна.
Пасля распаду Савецкага Саюза армія знаходзіцца ў складзе УС Украіны. У 1999 годзе ператворана ў 13-ы армейскі корпус УСУ .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.