Вісла-Одэрская аперацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вісла-Одэрская стратэгічная наступальная аперацыя — стратэгічнае наступленне савецкіх войскаў на правым флангу савецка-германскага фронту ў 1945 годзе. Пачалася 12 студзеня, завяршылася 3 лютага. Праводзілася сіламі 1-га Беларускага (камандуючы — маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў) і 1-га Украінскага франтоў (маршал Савецкага Саюза Іван Конеў).
Вісла-Одэрская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна, Другая сусветная вайна | |||
![]() | |||
Дата | 12 студзеня 1945 — 3 лютага 1945 | ||
Месца | Двурэчча Одэра і Віслы, Германія | ||
Вынік | Перамога Чырвонай Арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У ходзе Вісла-Одэрская аперацыі ад нямецкіх войскаў была вызвалена тэрыторыя Польшчы на захад ад Віслы і захоплены плацдарм на левым беразе Одэра, выкарыстаны пасля пры наступе на Берлін. Аперацыя насіла імклівы характар - на працягу 20 сутак савецкія войскі прасоўваліся на адлегласць ад 20 да 30 км у дзень. За гэты час яны пераадолелі 7 умацаваных рубяжоў суперніка і 2 буйныя водныя перашкоды.
Зноскі
- Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4. Вісла-Одэрская аперацыя.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.