From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Сцяпанавіч Конеў (16 (28) снежня 1897 — 21 мая 1973) — савецкі палкаводзец, Маршал Савецкага Саюза (1944[6]), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой ЧССР (1970), Герой МНР (1971).
Іван Сцяпанавіч Конеў | |
---|---|
руск.: Иван Степанович Конев | |
Дата нараджэння | 16 (28) снежня 1897[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1973[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя РСФСР СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Гады службы | 1916—1973 |
Званне | |
Камандаваў |
франты, ваенныя акругі, Сухапутныя войскі СССР, Аб'яднаныя ўзброеныя сілы краін Варшаўскага дагавора |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна,
|
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У арміі з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1934). У 1934—1937 гадах служыў у Беларускай ваеннай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы 19-й арміяй, войскамі Заходняга, Калінінскага, Паўночна-Заходняга, Сцяпнога, 2-га і 1-га Украінскага франтоў. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў абароне Віцебска, у Смаленскай, Маскоўскай, Курскай бітвах, у бітве за Дняпро, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. З 1945 года галоўнакамандуючы Цэнтральнай групай войск і вярхоўны камісар па Аўстрыі. З 1946 года галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі і намеснік міністра Узброеных Сіл СССР. З 1950 года галоўны інспектар Савецкай Арміі — намеснік ваеннага міністра, камандуючы войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1955—1960 гадах 1-ы намеснік мінстра абароны СССР, адначасова галоўнакамандуючы Аб'яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў-удзельніц Варшаўскага Дагавора. У 1960—1961 і з 1962 г. генеральны інспектар МА СССР.
У горадзе Рэчыца яго імем названа вуліца; на доме, дзе ён жыў у 1934—1937 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.