From Wikipedia, the free encyclopedia
Бранскі фронт — аператыўнае аб’яднанне (фронт) Чырвонай арміі (РСЧА), у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Бранскі фронт | |
---|---|
Гады існавання | 14 жніўня 1941 года, 24 снежня 1941 года, 28 сакавіка 1943 года - 10 лістапада 1941 года, 12 сакавіка 1943 года, 10 кастрычніка 1943 года |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеных Сіл СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Камандуючыя войскамі, гл. спіс |
Сфарміраваны 14 жніўня 1941 года на стыку Цэнтральнага і Рэзервовага франтоў для прыкрыцця Бранскага кірунку. На сфарміраванне кіраўніцтва (штаба) фронту былі накіраваны рэшткі кіравання 20-га стралковага корпуса і штаб 25-га мехкорпуса. Штаб-кватэра — Бранск.
Камандуючым войскамі фронту быў прызначаны генерал-лейтэнант А. І. Яроменка, начальнікам штаба — генерал-маёр Г. Ф. Захараў, начальнікам артылерыі фронту — генерал-маёр М. П. Дзмітрыеў, камандуючым ваенна-паветранымі сіламі (ВПС) фронту — генерал-маёр Ф. П. Палынін.
У складзе фронту спачатку было кіраўніцтва і дзве арміі:
26 жніўня ў сувязі з расфарміраваннем Цэнтральнага фронту дзве яго арміі (3-я і 21-я) былі перададзены ў падначаленне Бранскага фронту.
30 верасня пачаўся наступ нямецкіх войскаў групы армій «Цэнтр» на Маскву. Большая частка войскаў Бранскага фронту апынулася ў акружэнні, камандуючы войскамі фронту генерал-палкоўнік А. І. Яроменка быў паранены і 14 кастрычніка яго змяніў генерал-маёр Г. Ф. Захараў, а з 7 кастрычніка 1941 — генерал-маёр М. П. Пятроў (паранены, а затым памёр ад ран 10 кастрычніка), начальнік штаба — палкоўнік Л. М. Сандалаў. Бранскі фронт расфарміраваны 10 лістапада 1941 года.
Сфарміраваны 24 снежня 1941 года. Войскі фронту бралі ўдзел у наступальным этапе Маскоўскай бітвы, у Балхоўскай аперацыі, у Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, у Варонежска-Харкаўскай наступальнай аперацыі, у Малаархангельскай аперацыі.
Камандуючыя:
12 сакавіка 1943 года пераназваны ў Рэзервовы фронт (другога фарміравання).
Сфарміраваны 28 сакавіка 1943 года. Войскі фронту ўдзельнічалі ў Арлоўскай аперацыі, Бранскай аперацыі.
Камандуючыя:
З 10 кастрычніка 1943 года — Прыбалтыйскі фронт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.