Ковель
горад у Валынскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Ковель (укр.: Ковель) — горад абласнога падпарадкавання ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Тур’я. Адміністрацыйны цэнтр Ковельскага раёна. Плошча 47,3 км². Насельніцтва 70 тыс. чал. (2024).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Праз горад праходзяць аўтамагістралі E373, E85 еўрапейскага значэння і М07, М19 дзяржаўнага значэння.
Гісторыя
- XIV ст.: першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; меў замак.[4]
- XV ст.: уладанне Сангушак.
- 24 снежня 1518: атрымаў Магдэбургскае права.
- 1543: перайшоў да каралевы Боны.
- 1547: у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка.
- 1556: выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамеснікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы ў год.
- 1564: вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму.
- 1565/66: у Валынскім ваяводстве.
- 1569: паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVII ст.: буйны эканамічны і гандлёвы цэнтр заходняй Валыні.
- 1790: паводле інвентара, у Ковелі было больш за 400 дамоў.[4]
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павету Валынскай губерні.
- 1893: у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касцёл, сінагога, 7 яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-класнае жаночае вучылішчы, 2 бальніцы (адна яўрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі.
- 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве.
- 1939: у складзе Украінскай ССР.
- 28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
- 1863 — 3646 чал.
- 1881 — 4675 чал.[5]
- 1893 — 15 116 чал, з іх паводле веравызнання: праваслаўных 5498, рыма-каталікоў 3088, іўдзеяў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле саслоўя: шляхты 696, мяшчан 13 032, сялян 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[6]
- 1972 — 36 тыс. чал.[7]
- 1991 — 69,7 тыс. чал.[8]
- 2009 — 69 тыс. чал.
Эканоміка
Завод сельскагаспадарчых машын, льнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.
Славутасці
- Гістарычная забудова горада (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Касцёл Св. Ганны (перавезены з вёскі Вішанькі, 1771)
- Сінагога (XIX ст.)
- Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы (1877)
- Царква Св. Міхала (1903)
- Царква Уваскрэшэння Хрыстова (1877)
Галерэя
- Касцёл Св. Ганны
- Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы
- Царква Уваскрэшання Хрыстова
- Былая аптэка
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Зіновій Лявонцьевіч Пазнякевіч (нар. 1932) — беларускі геолаг.
- Леанід Канстанцінавіч Шулаеў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.