Тыграйскі канфлікт — узброенае супрацьстаянне паміж федэральным урадам Эфіопіі і мясцовымі ўладамі рэгіёну Тыграй, якое ўспыхнула 4 лістапада 2020 года. Прычынамі канфлікту сталі даўнія супярэчнасці паміж федэральным урадам Абія Ахмеда Алі і кіруючай штатам партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя. Алі з самага пачатку свайго прэм’ерскага тэрміну прыкладаў намаганні для зніжэння ўплыву НФВТ. У адказ партыя ігнаравала асобныя федэральныя акты і ўказанні на тэрыторыі рэгіёну.
Хуткія факты Тыграйскі канфлікт, Дата ...
Закрыць
У выніку лістападаўскай аперацыі ўрадавая армія Эфіопія змагла выцесніць праціўніка з галоўных гарадоў і аднавіць кантроль над большай часткай Тыграя. Нягледзячы на шэраг буйных паражэнняў НФВТ працягнуў супраціў і нават змог утрымаць некаторыя горныя раёны рэгіёну. Адначасова падчас канфлікту бакі абвінавачвалі тыя ці іншыя замежныя сілы ў прамым удзеле ў вайне, што напаліла палітычную абстаноўку ў гэтай частцы Афрыкі.
У чэрвені 2021 года антыўрадавыя сілы разгортваюць наступленне. Да канцы месяца эфіопскія войскі і іх саюзнікі былі выбіты з часткі цэнтральнага і ўсходняга Тыграя, у тым ліку рэгіянальнай сталіцы Мэкэле. У кастрычніку ўлады распачалі спробу рэваншу за летнія падзеі, але пацярпелі няўдачу. У гэты час тыграйскія паўстанцы кансалідуюцца з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі краіны і разгортваюць дзейнасць за межамі рэгіёну. Тым не менш у канцы года ініцыятыва пераходзіць да федэральнай арміі.
У наступным годзе бакі селі за стол перамоваў і дамагліся мірнага пагаднення.