From Wikipedia, the free encyclopedia
Мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем — дагавор паміж федэральным урадам Эфіопіі і ўладамі штата Тыграй аб завяршэнні баявых дзеянняў.
Мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем | |
---|---|
Тып дагавора | мірнае пагадненне |
Дата падрыхтоўкі | 25 кастрычніка — 1 лістапада 2022 |
Дата падпісання | 2 лістапада 2022 |
Месца падпісання | Прэторыя |
Падпісалі | Рэдван Хусейн Рамета і Гетачу Рэда |
Бакі |
Федэральны Урад Эфіопіі Штат Тыграй/ НФВТ |
Сайт | addisstandard.com/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узброенае супрацьстаянне паміж федэральным урадам Эфіопіі і мясцовымі ўладамі рэгіёну Тыграй ўспыхнула 4 лістапада 2020 года. Прычынамі канфлікту сталі даўнія супярэчнасці паміж федэральным урадам Абія Ахмеда Алі і кіруючай штатам партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя. Алі з самага пачатку свайго прэм’ерскага тэрміну прыкладаў намаганні для зніжэння ўплыву НФВТ. У адказ партыя ігнаравала асобныя федэральныя акты і ўказанні на тэрыторыі рэгіёну.
У выніку лістападаўскай аперацыі ўрадавая армія Эфіопія змагла выцесніць праціўніка з галоўных гарадоў і аднавіць кантроль над большай часткай Тыграя. Нягледзячы на шэраг буйных паражэнняў НФВТ працягнуў супраціў і нават змог утрымаць некаторыя горныя раёны рэгіёну. Адначасова падчас канфлікту бакі абвінавачвалі тыя ці іншыя замежныя сілы ў прамым удзеле ў вайне, што напаліла палітычную абстаноўку ў гэтай частцы Афрыкі.
У чэрвені 2021 года антыўрадавыя сілы разгортваюць наступленне. Да канцы месяца эфіопскія войскі і іх саюзнікі былі выбіты з часткі цэнтральнага і ўсходняга Тыграя, у тым ліку рэгіянальнай сталіцы Мэкэле. У кастрычніку ўлады распачалі спробу рэваншу за летнія падзеі, але пацярпелі няўдачу. У гэты час тыграйскія паўстанцы кансалідуюцца з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі краіны і разгортваюць дзейнасць за межамі рэгіёну. Тым не менш у канцы года ініцыятыва пераходзіць да федэральнай арміі.
1 верасня 2022 года кіраўніцтва паўстанцаў абвінаваціла ўлады Эфіопіі ў пачатку наступлення на іх пазіцыі на паўночным захадзе Тыграя, а 9 верасня — у наступленні на паўночным усходзе штата. Афрыканскі саюз прапанаваў бакам пад сваёй эгідай перамовы, якія пачаліся 25 кастрычніка ў горадзе Прэторыя (ПАР)[1]. Працэс праходзіў пры пасярэдніцтве прэзідэнта Нігерыі Алусегуна Абасанджа, былога прэзідэнта Кеніі Ухуру Кеніята, былога віцэ-прэзідэнта ПАР Фумзіле Мламба-Нгукіа, і пры непасрэдным удзеле міністра замежных спраў і супрацоўніцтва ПАР Наледзі Пандор[2].
Праз дзевяць дзён перамоваў, 2 лістапада, адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў. Ад эфіопскай дэлегацыі дагавор падпісаў саветнік прэм’ер-міністра па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэдван Хусейн Рамета, а ад Тыграя — прэс-сакратар НФВТ Гетачу Рэда[2]. Дакумент, пацвярджаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Эфіопіі, прадугледжваў спарадкаванае і скаардынаванае раззбраенне бакоў, аднаўленне правапарадку на поўначы дзяржавы, бесперашкодны доступ насельніцтва да гуманітарнай дапамогі[1].
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш павітаў дасягнення дагавора. Наледзі Пандор выказала надзею на доўгатэрміновы мір[3]. Гетачу Рэда адзначыў[1], што іх боку давялося пайсці на істотныя саступкі, каб «пабудаваць давер». Тыграйцы пацвердзілі прыхільнасць да выканання дамоўленасцяў і «гатоўнасць пакінуць мінулае ў мінулым, каб намеціць новы курс да міру»[4].
У перамовах і падпісанні дагавора не ўдзельнічала Эрытрэя, чые ўзброеныя сілы прымалі актыўны ўдзел у падаўленні паўстання ў Тыграі. Акрамя таго, у працэс не ўключылі прадстаўнікоў ваенізаваных фарміраванняў Фано, якія таксама змагаліся з тыграйскими мяцежнікамі[5].
Як заявілі ўрад і паўстанцы, пагадненне з’яўляецца толькі першым крокам і запатрабуе ўважлівага маніторынгу за ходам яго выканання, у тым ліку з боку міжнароднай супольнасці. Яны таксама заклікалі паважаць падпісаныя дамоўленасці[2]. Ужо 5—10 лістапада бакі паўторна сустрэліся ў Найробі (Кенія) для абмеркавання і выпрацоўкі падрабязных умоў рэалізацыі міру, уключаючы пытанні раззбраення з улікам сітуацыі з бяспекай на месцах. На сустрэчы была прадстаўлена дарожная карта па забеспячэнні неадкладнага гуманітарнага доступу і аднаўлення паслуг у рэгіёне Тыграй[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.