From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэкэле (тыгрынья: መቐለ, амх.: መቀሌ) — горад на поўначы Эфіопіі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Тыграй. Размешчаны ў 650 км на поўнач ад сталіцы краіны, Адыс-Абебы, на вышыні 2036 м над узроўнем мора.
| ||||||||||||||||
Насельніцтва па дадзеных на 2007 год складае 215 914 чалавек (6-ы найбуйнейшы горад краіны). Па дадзеных на 1994 насельніцтва складала усяго 96 938 чалавек. 2 асноўныя этналінгвістычныя групы, якія насяляюць горад: тыгрынья (96,2 %) і амхара (2,26 %). Пераважная мова — тыгрынья (роднай для 95,55 % насельніцтва), 3,18 % размаўлялі на амхарскай, 1,27 % — на іншых мовах. 92,68 % насельніцтва — праваслаўныя хрысціяне, 6,03 % — мусульмане.
Па дадзеных перапісу 1994 ўзровень пісьменнасці складаў 51,75 %. Каля 88 % насельніцтва горада на той перыяд мелі доступ да чыстай пітной вады.
Мэкэле — буйны прамысловы цэнтр на поўначы краіны, металургія, вытворчасць цэменту. Аэрапорт Alula Aba Nega, які злучае Мэкэле з іншымі буйнымі гарадамі краіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.