Керыя Ібрагім (тыгрынья: ኬሪያ ኢብራሂም; нар. 22 сакавіка 1973) — эфіопскі палітык і спікер Палаты Федэрацыі з 2018 па 2019. Яна была кіраўніком Дзяржаўнай службы ў раёне Тыграй і галоўным адміністратарам зоны Дэбуб Місракаві. Адзін з дзевяці членаў ЦК НФВТ і кіраўнік аддзела па справах жанчын у рэгіёне Тыграй[1][2].

Хуткія факты Керыя Ібрагім, Спікер Палаты Федэрацыі Эфіопія ...
Керыя Ібрагім
Спікер Палаты Федэрацыі Эфіопія
6 мая 2018 9 чэрвеня 2020
Папярэднік Ялэў Абатэ
Пераемнік Адан Фарах
Нараджэнне 22 сакавіка 1973(1973-03-22) (51 год)
Партыя
Закрыць

Біяграфія

Керыя Ібрагім нарадзілася ў Асмэры, сучасная Эрытрэя (тады эфіопская тэрыторыя), і вырасла ў Вукро, Тыграй, Эфіопія[3][4]. Яе сям’я з сярэдняга класа, вяла сваё жыццё за кошт даходу ад невялікага кіёска[5]. Нягледзячы на тое, што Керыя не змагла здаць нацыянальны экзамен па заканчэнні сярэдняй школы, яна стала экспертам па сельскай гаспадарцы і атрымала ступень бакалаўра ў галіне эканомікі і ступень магістра ў экалагічнай антрапалогіі[4][1].

З 1988 года Керыя працавала на розных узроўнях улады ў Тыграі — ад раённага да абласнога. Яна стала адной з нямногіх жанчын сярод вышэйшых кіраўнікоў НФВТ. Керыя таксама была адзіным мусульманскім членам НФВТ, членам-заснавальнікам Выканаўчага камітэта эфіопскага Народна-рэвалюцыйнага дэмакратычнага фронту[1][6].

З 6 мая 2018 яна стала была спікерам Палаты Федэрацыі. Аднак з-за пандэміі COVID-19 Палата Федэрацыі адклала нацыянальныя выбары, якія павінны былі адбыцца 24 жніўня 2020 года (па эфіопскім календары). Пасля гэтага, 9 чэрвеня, Керыя абвінаваціла ўрад Абія Ахмеда Алі ў тым, што ён пазбаўляе краіну суверэнітэту, і сышла ў адстаўку з пасады спікера парламента. Яна таксама дадала, што не можа быць «саўдзельніцай, калі парушаецца канстытуцыя і фармуецца дыктатарскі ўрад»[7][8].

Вайна ў Тыграі

З пачаткам Тыграйскага канфлікту засталася ў шэрагах НФВТ і падтрымала Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

13 лістапада Федэральная паліцэйская камісія Эфіопіі выдала ордэр на арышт Керыі і 64 іншых высокапастаўленых членаў НФВТ. Па даных Федэральнай паліцэйскай камісіі, Керыя і яе калегі здзейснілі дзяржаўную здраду і нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека і карупцыю[9][10]. 1 снежня федэральныя ўлады заявілі, што Керыя здалася федэральным сілам бяспекі ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй[11]. 16 студзеня 2021 года Керыя паўстала перад судом[12][13].

11 сакавіка яна была вызвалена пад заклад, паколькі пракуратура не знайшла дастатковых доказаў для затрымання падазраваных падчас расследавання і папрасіла суд вызваліць Керыю[14][15][16].

30 сакавіка 2023 года Керыя і ўсе грамадзянскія і ваенныя лідары НФВТ былі вызвалены з турмы. За некалькі месяцаў да гэтага ўлады і паўстанцы падпісалі мірнае пагадненне[17].

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.