Публій Карнелій Тацыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пу́блій або Гай Карне́лій Та́цыт[3] (лац.: Publius Cornelius Tacitus ці Gaius Cornelius Tacitus; каля 55 — каля 120 н. э.) — старажытнарымскі гісторык, адзін з самых вядомых пісьменнікаў антычнасці, аўтар трох невялікіх твораў («Агрыкала», «Германія[ru]», «Дыялог пра прамоўцаў[ru]») і дзвюх вялікіх гістарычных прац («Гісторыя[ru]» і «Аналы»).
Публій (Гай?) Карнелій Тацыт | |
---|---|
лац.: Publius (Gaius) Cornelius Tacitus | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 54[1] ці не раней за 54 і не пазней за 56 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 120[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юлія Агрыкала[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, ваенны, паэт, філосаф, біёграф, аналіст, юрыст, пісьменнік |
Гады творчасці | 90-я — каля 120 гг. |
Жанр | гісторыя |
Мова твораў | лацінская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У маладосці Тацыт сумяшчаў кар’еру судовага прамоўцы з палітычнай дзейнасцю, стаў сенатарам, а ў 97 годзе дамогся найвышэйшай магістратуры консула. Дасягнуўшы вяршынь палітычнай кар’еры, Тацыт увачавідкі назіраў самаволю імператараў і ўляганне сената. Пасля забойства імператара Даміцыяна і пераходу ўлады да дынастыі Антанінаў ён вырашыўся апісаць падзеі апошніх дзесяцігоддзяў, але не ў рэчышчы прыдворнай гістарыяграфіі, а як мага больш праўдзіва. Для гэтага Тацыт скрупулёзна вывучаў крыніцы і імкнуўся аднавіць поўную карціну падзей. Назапашаны матэрыял гісторык выкладаў эфектнай мовай з дастаткам кароткіх вывастраных фраз, цураючыся збітых выразаў і арыентуючыся на лепшыя ўзоры лацінскай літаратуры (Салюсція, Цыцэрона, Ціта Лівія). У сваіх працах ён не заўсёды быў нейтральны, і апісанне кіравання імператараў Тыберыя і Нерона стылізаваў пад трагедыю.
Дзякуючы таленту пісьменніка, глыбокаму аналізу крыніц і разкрыццю псіхалогіі дзейных асоб Тацыт нярэдка лічыцца найвялікшым з рымскіх гісторыкаў. У Новы час яго творы знайшлі папулярнасць у Еўропе і паўплывалі на развіццё гістарычнай і палітычнай думкі.