Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціт Флавій Веспасіян (лац.: Titus Flavius Vespasianus; 9 — 79) — рымскі імператар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.
Веспасіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Titus Flavius Vespasianus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вітэлій | ||||||
Пераемнік | Ціт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 лістапада 9[1] |
||||||
Смерць |
23 чэрвеня 79 (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Флавіі і Flavii Sabini[d] | ||||||
Бацька | Titus Flavius Sabinus[d] | ||||||
Маці | Vespasia Polla[d] | ||||||
Жонка | Флавія Даміцылла Старэйшая[d][2] | ||||||
Дзеці | Ціт[3][4], Даміцыян[5] і Domitilla the Younger[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Званне | легат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям’і. У часы імператарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах Клаўдзіі і Нероне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасля яго забойства — Атону. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імператарамі.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.