From Wikipedia, the free encyclopedia
Калігула (лац.: Caligula), поўнае імя: Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (31 жніўня 12, Анцый — 24 студзеня 41, Рым) — старажытнарымскі імператар з 18 сакавіка 37 да 24 студзеня 41 года.
Калігула | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Iulius Caesar Augustus Germanicus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тыберый | ||||||
Пераемнік | Клаўдзій | ||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 12[1] |
||||||
Смерць |
24 студзеня 41[1] (28 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Юліі-Клаўдзіі[d] і Юліі Цэзары[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Gaius Julius Caesar | ||||||
Бацька | Германік[5][1] | ||||||
Маці | Агрыпіна Старэйшая[5][1] | ||||||
Жонка | Юнія Клаўдзілла[d], Лівія Арэсціла[d][6], Лалія Паўліна[d][6] і Мілонія Цэзонія[d][6] | ||||||
Дзеці | Юлія Друзіла[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Званне | Імператар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калігула нарадзіўся ў 12 год пасля Р. Х. і быў сынам вядомага генерала Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легінераў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у ваенных паходах.
Калігула стаў імператарм пасля смерці Тыберыя і спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальнення. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псіхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезлі з Грэцыі, Калігула загадаў зняць галовы і паставіць замест іх свае выявы[7]. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесці ў сенат[8]. Калігула вёў вельмі распусны лад жыцця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі і рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.
Нарэшце, у 41 годзе ён быў забіты Касіем Херэем у выніку змовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.