Аналы (лац.: Annales, лац.: Ab excessu divi Augusti — Ад канчыны боскага Аўгуста) рымскага гісторыка і сенатара Тацыта — гісторыя Рымскай імперыі ад праўлення Тыберыя да Нерона (14-68 гады нашай эры). Летапіс з'яўляецца важнай крыніцай для сучаснага разумення гісторыі Рымскай імперыі ў першым стагоддзі. Аналы — апошняя праца Тацыта, і сучасныя гісторыкі лічаць яе найвялікшай пісьмовай формай, а некаторыя гісторыкі нават «вянком Тацыта», якая ўяўляе сабой «вяршыню рымскай гістарыяграфіі».

Хуткія факты Аналы, Жанр ...
Аналы
лац.: Ab excessu divi Augusti
лац.: Annales
Thumb
Жанр эсэ
Аўтар Публій Карнелій Тацыт
Мова арыгінала лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Копія другога рукапіса Медычы Аналаў

Тацытаўская Гісторыя і Аналы разам складаюць каля трыццаці кніг; хоць некаторыя навукоўцы разыходзяцца ў меркаванні колькі кніг прыходзіцца да кожнай з іх, традыцыйна чатырнаццаць адносяцца да Гісторыі і шаснаццаць да Аналаў. З 30 кніг, на якія спасылаецца Еранім захавалася каля паловы.

Сучасныя навукоўцы лічаць, што Тацыт, як рымскі сенатар, меў доступ да Acta Senatus — запісаў рымскага сената, ўто забяспечыла надзейную аснову для яго прац. Хоць Тацыт называе частку сваіх прац «мае аналы», назву твора Аналы, якая выкарыстоўваюцца сёння, не была вызначана самім Тацытам, але ўтварылася з структуры кнігі.

Змест твора

Тацыт задакументаваў рымскую імперскую сістэму праўлення, якая паўстала пасля бітвы пры Акцыі, якая адбылася ў верасні 31 года да нашай эры. Тым не менш, Тацыт вырашыў пачынаць са смерці Аўгуста ў 14 г. н.э., і яго замяшчэнні Тыберыям.

Як і ў Гісторыі, Тацыт падтрымлівае свой тэзіс пра неабходнасці прынцыпата. Ён зноў кажа, што хоць Аўгусті даў гарантыя міру ў дзяржаве пасля некалькіх гадоў грамадзянскай вайны, але з іншага боку, ён паказвае цёмны бок жыцця эпохі цэзараў. Гісторыя імперыі таксама з’яўляецца гісторыяй заходу палітычнай волі сенацкай арыстакратыі, якую ён убачыў у маральным заняпадзе, карумпаванай, і ў рабскіх адносінах да імператара. Падчас кіравання Нерона былі шырока распаўсюджаныя літаратурныя творы на карысць самагубнай Exitus illustrium virorum («Канец славутых мужчын»). Зноў жа, як і ў яго ж Агрыкале, Тацыт выступае супраць тых, хто абраў марнае пакутніцтва праз дарэмнае самагубства.

У Аналах Тацыт яшчэ болей палепшыў стыль партрэтнага жывапісу, які ён добра выкарыстоўваў у Гісторыі. Магчыма, лепшы партрэт у кнізе — Тыберыя, малюецца ўскосным чынам, афарбоўваецца паступова ў ходзе апавядання, з заўвагамі і каментарамі цягам напаўнення дэталямі. Тацыт адлюстроўвае Тыберыя і Нерона, як тыранаў, якія выклікаюць страх да сваіх падначаленых. Але ў той час як ён лічыць Тыберыя вялікім чалавекам, то Нерона проста подлым.

Зноскі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.