From Wikipedia, the free encyclopedia
Бартальд Георг Ні́бур (ням.: Barthold Georg Niebuhr; 27 жніўня 1776, Капенгаген — 2 студзеня 1831) — нямецкі гісторык антычнасці, дыпламат. Член Берлінскай АН (1810).
Бартальд Георг Нібур | |
---|---|
ням.: Barthold Georg Niebuhr | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1776[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1831[2][5][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Карстэн Нібур[d] |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, эканаміст, класіцыст, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын дацкага падарожніка-ўсходазнаўца Карстэна Нібура. З 1800 на дацкай, у 1806—10 і 1813—23 на прускай дзяржаўнай службе. У 1816—23 прускі пасланнік у Ватыкане. У 1810—13 выкладаў у Берлінскім, з 1823 — у Бонскім універсітэтах. Галоўная праца — «Рымская гісторыя» (т. 1—З, 1811—32; апісаны падзеі да 241 да н.э.).
Увёў у гістарычную навуку метад крытычнага падыходу да крыніц. Яго інтэрпрэтацыя раннерыманскай гісторыі (лічыў, што асноўнай зыходнай адзінкай гістарычнага развіцця рымлян быў род; родавы лад змяніла дзяржаўная арганізацыя, заснаваная на тэрытарыяльным падзеле, рубеж паміж імі — сістэма рэформ Сервія Тулія; прапанаваў тэорыю пра паходжанне патрыцыяў і плебеяў у выніку заваявання рымскімі царамі лацінскіх пасяленняў) паўплывала на нямецкую гістарыяграфію (Леапольд фон Ранке, Тэадор Момзен і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.