Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
П'ер Карнель (фр.: Pierre Corneille; 6 чэрвеня 1606, Руан, Францыя — 1 кастрычніка 1684, Парыж) — французскі драматург, «бацька французскай трагедыі», адзін з творцаў класіцызму ў французскай літаратуры.
П’ер Карнель | |
---|---|
фр.: Pierre Corneille | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1606[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1684[2][5][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Жонка | épouse de Corneille[d] |
Дзеці | Pierre Corneille[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | 1625 — 1684 |
Кірунак | неакласіцызм |
Жанр | трагікамедыя, трагедыя і камедыя |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Сын адваката; дзяцінства правёў у вёсцы, навучаўся ў езуіцкай школе, затым вывучаў права і атрымаў месца пракурора, замала, аднак, цікавячыся службовай кар'ерай. Творчасць Карнеля адлюстроўвала супольную барацьбу ў перыяд станаўлення абсалютызму.
Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў (зборнік «Паэтычная сумесь», 1632). Першая спроба ў жанры камедыі — «Меліта» (паст. 1629), у жанры трагедыі — «Медэя» (паст. 1635). Пасля пастаноўкі трагедыі «Сід» (1637), якая прадзманстравала складанасць духоўнага свету чалавека, прыярытэт розуму, свядомасці і стала ўзорным творам класіцызму, эталонам прыгожага ў французскай культуры, драматурга пачалі называць «Вялікі Карнель». Аўтар трагедый «першай манеры» («Гарацый», паст. 1640; «Цына», паст. 1640— 41; «Паліеўкт», паст. 1641—42), для якіх характэрны раўнавага асабістага і грамадзянскага, агульначалавечага і патрыятычнага, вытрыманасць у эстэтычных законах класіцызму. У трагедыях «другой манеры» («Радагуна», паст. 1644—45; «Іраклій», паст. 1646; «Нікамед», паст. 1651; «Пертарыт», паст. 1651) акцэнт зроблены на асабістым пачатку, больш складанай стала інтрыга, з'явіўся матыў антаганістычнасці інтарэсаў асобы і дзяржавы, узмацніўся момант ірацыянальнасці, што сведчыла пра ўплыў барока. Трагедыям «трэцяй манеры» («Эдып», паст. 1659; «Серторый», паст. 1662; «Сафанісба», паст. 1663; «Атон», паст. 1664; «Атыла»; паст. 1667; «Ціт і Берэніка», паст. 1670) уласцівы рэзкі крэн у бок дзяржаўнага, ператварэнне героя ў «функцыю» грамадства, што і абумовіла заняпад творчасці П. Карнеля і правал трагедыі «Сурэна» (паст. 1674).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.