Міхаіл Пятровіч Драгаманаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Пятровіч Драгаманаў

Міхаіл Пятровіч Драгаманаў (укр.: Михайло Петрович Драгоманов; 6 (18) верасня 1841, Гадзяч — 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1895, горад Сафія) — украінскі публіцыст, гісторык, філосаф, эканаміст, літаратуразнавец, фалькларыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік вядомага роду ўкраінскіх грамадскіх і культурных дзеячаў Драгаманавых. Адзін з арганізатараў «Старой грамады» ў Кіеве.

Хуткія факты Міхаіл Пятровіч Драгаманаў, Дата нараджэння ...
Міхаіл Пятровіч Драгаманаў
укр.: Михайло Петрович Драгоманов
Thumb
Дата нараджэння 18 (30) верасня 1841[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1895(1895-07-02)[4][1][…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Пётр Акімавіч Драгаманаў[d]
Маці Yelyzaveta Drahomanova[d]
Жонка Людміла Міхайлаўна Драгаманава[d]
Дзеці Святазар Міхайлавіч Драгаманаў[d], Lidia Shishmanova[d] і Ariadna Trush[d]
Род дзейнасці антраполаг, гісторык, філосаф, прафесар, літаратурны крытык, палітык, збіральнік народных казак
Навуковая сфера літаратуразнаўства, гісторыя, філасофія, эканоміка, фалькларыстыка і палітыка
Месца працы
Альма-матар
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1863), дзе пасля і працаваў. Дацэнт Кіеўскага ўніверсітэта (1864-75). Пасля звальнення за палітычную нядобранадзейнасць эміграваў у Жэневу, дзе ўзначальваў суполку ўкраінскай палітычнай эміграцыі (1876-89). Прафесар Вышэйшай школы ў Сафіі (цяпер — Сафійскі ўніверсітэт) (1889—1895). Брат пісьменніцы Алены Пчолкі, дзядзька Лесі Украінкі і Аксаны Драгаманавай. Яго сын — Драгаманаў Святазар Міхайлавіч.

Грамадская дзейнасць, светапогляд

У Жэневе з М. Паўлыкам і С. Падалінскім выдаваў часопіс «Громада», забароненыя ў Расіі творы Т. Шаўчэнкі, П. Мірнага і інш. Прапаведаваў культурна-нацыянальную аўтаномію Украіны. У 1881 выдаў на беларускай мове агітацыйную брашуру С. Падалінскага «Пра багацтва ды беднасць». Працы М. Драгаманава па гісторыі Украіны: «Урывак з гісторыі ўкраінафільства» (1876), «Матэрыялы для маларускай гісторыі ў італьянскіх архівах» (1877), «Погляд на ўкраінскую гісторыю» (1895) і інш. Як эканаміст быў на пазіцыях утапічнага сацыялізму. Прадстаўнік культурна-гістарычнай школы і параўнальна-гістарычнага метаду ў літаратуразнаўстве («Літаратура расійская, велікаруская, украінская і галіцкая», 1873—74, «Шаўчэнка, украінафілы і сацыялізм», 1879, і інш.). Апублікаваў зборнікі ўкраінскага фальклору «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75, з В. Антановічам), «Палітычныя песні ўкраінскага народа 18—19 ст» (1883—85) і інш. Прызнаваў права Беларусі на самастойнае развіццё, асуджаў польскую і рускую палітыку дэнацыяналізацыі беларусаў («Вопыт украінскай палітыка-сацыяльнай праграмы», 1884, «Велікарускі інтэрнацыянал і польска-ўкраінскае пытанне», 1907). М. Паўлык і І. Франко пад уплывам М. Драгаманава ў 1885 скпалі праект украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва". У 1886 перапісваўся з беларускім пісьменнікам В. Савіч-Заблоцкім.

Бібліяграфія

• Літературно-публіцистичні праці. Т. 1—2. Київ, 1970.

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Mykhailo Drahomanov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Драгоманов Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118876317 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.