беларускі і савецкі пісьменнік, савецкі функцыянер (1921—2004) From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, Карма, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1972).
Іван Шамякін | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2004[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Таццяна Іванаўна Шамякіна |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, публіцыст, драматург, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар, палітык, функцыянер |
Жанр | меладрама |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Гомельскага павета Гомельскай губерні (цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць) у сялянскай сям’і Пятра Мінавіча Шамякіна і Санклеціі Сцяпанаўны. З 1925 года Пятро Мінавіч пачаў працаваць лесніком у Цярэшкавічах пад Новай Беліцай, куды пераехала сям’я. Праз год маці з дзецьмі вярнулася ў Карму, але ў 1927 годзе зноў пераехалі на новае месца працы бацькі — у леснічоўку пад Пясочнай Будай. Пятро Шамякін працаваў лесніком у розных мясцінах усё жыццё, да 1965 года. Таму маленства і юнацтва Івана Шамякіна прайшло ў лясах[3].
У школу Іван Шамякін пайшоў толькі ў 8 гадоў, да пятага класа вучыўся ў вёсцы Краўцоўка. У 1936 годзе скончыў сем класаў Макаўскай школы. Працягнуў вучобу ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў (1936—1940). У часе вучобы ў тэхнікуме пачаў пісаць вершы, стаў сябрам літаратурнага аб’яднання пры газеце «Гомельская праўда», тады ж пачаў пісаць і прозу.
Пасля заканчэння тэхнікума працаваў тэхнікам-тэхнолагам цагельні ў Беластоку. У 1940 годзе быў прызваны ў савецкае войска, праходзіў службу ў Мурманску ў зенітна-артылерыйскай часці, у 1944 годзе перадыслакаваны ў Польшчу, прымаў удзел у Вісла-Одэрскай аперацыі і ў Берлінскай наступальнай аперацыі ў складзе пражэктарнай роты 16 красавіка 1945 года. У час Другой сусветнай вайны камандзір гарматнага разліку, камсамольскі арганізатар дывізіёна.
Пасля дэмабілізацыі ў кастрычніку 1945 года працаваў да 1947 года выкладчыкам мовы і літаратуры няпоўнай сярэдняй школы ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. Адначасова быў сакратаром аб’яднанай тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі пры КПСС, праводзіў семінары агітатараў у калгасе. У час выкладання збіраў матэрыял для рамана пра беларускіх партызанаў «Глыбокая плынь», які выйшаў у 1949 годзе. У снежні 1945 года ўдзельнічаў у рабоце першага пасляваеннага пленума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута.
У 1948—1950 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КП(б)Б, пераехаў у Мінск. Па заканчэнні партыйнай школы прызначаны старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Потым працаваў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна» («Савецкая Айчына»). З 1954 года працаваў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў БССР, з 1966 года — сакратаром праўлення, з 1968 года — другім сакратаром праўлення, з 1971 года — першым намеснікам старшыні, з 1976 года — першым сакратаром праўлення[3].
У 1958 годзе ўдзельнічаў у пашыраным зборы сакратарыята Саюза пісьменніка СССР, на якім Барыс Пастарнак быў выключаны з ліку «савецкіх пісьменнікаў». У 1991 годзе прызнаваўся: «Я не ведаў Пастарнака асабіста… „Доктара Жывага“ я, вядома, не чытаў… ішоў за ўсімі, я верыў ім, старым і мудрым».
У 1963 годзе ўваходзіў у склад беларускай савецкай дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1985 гадах. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1985 гадах. З 1976 года ў складзе ЦК КПБ[4].
У 1980—1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя».
Памёр 14 кастрычніка 2004 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.
Быў жанаты з Марыяй Філатаўнай (у дзявоцтве Кротава), тры дачкі — Таццяна, Ліна, Алеся, сын Аляксандр[5].
У друку дэбютаваў у час Другой сусветнай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1944 годзе напісаў апавяданне на беларускай мове «У снежнай пустыні» (апублікавана ў 1946 годзе). Першым буйным творам Івана Шамякіна была аповесць «Помста», апублікаваная ў 1946 годзе ў беларускім часопісе «Полымя».
Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, пра жыццё сельскай інтэлігенцыі, экранізаваны рэжысёрам Іосіфам Шульманам на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1964 годзе), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд „Таварыш Ленін“» (1985), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей «У Маскву» (1950). У 1965—1966 гадах выйшаў Збор твораў у 5 тамах, у 1977—1979 гадах — у 6 тамах.
Аўтар п’ес «Не верце цішыні» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), «Выгнанне блудніцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), «Дзеці аднаго дома» (апублікавана і пастаўлена ў 1967), «Экзамен на восень» (1973, пастаўлена ў 1974), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977, пастаўлена ў 1977), «Залаты медаль» (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з Аляксандрам Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень».
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).
У творах Івана Шамякіна сучаснасць паказваецца праз побытавыя клопаты і турботы. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я гады, публіцыстычна-«выкрывальныя»: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў савецкіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, Іван Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).
|
|
У гонар Івана Шамякіна названы Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, вуліцы ў Мінску, Смалявічах, Фаніпалі, Клецку, Асіповічах, Гомелі, Іванаве, Дзятлаве, Драгічыне, вёсках Дубавое і Церуха.
У Мінску на фасадзе дома № 11 па вуліцы Янкі Купалы, у якім пісьменнік пражыў з 1969 па 2004 гады, устаноўлена мемарыяльная дошка. У 2006 годзе ў вёсцы Карма Добрушскага раёна ўсталяваны бюст Івана Шамякіна (скульптары Дзмітрый і Іван Папоў), у 2016 годзе ў Карме ўстаноўлена мемарыяльная дошка Шамякіну ў гонар яго 95-годдзя на будынку Кармянскай сельскай бібліятэкі, якая носіць яго імя. 3 верасня 2022 года ў Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік Івану Шамякіну (скульптары Уладзімір Піпін і Канстанцін Касцючэнка)[6]. У Добрушскім раённым краязнаўчым музеі адкрыта пастаянна дзеючая экспазіцыя.
Пра Івана Шамякіна зняты дакументальныя фільмы «Пакуль ёсць сіла» (1979, рэжысёр Д. Міхлееў), «Імгненні жыцця» (2000, рэжысёр В. Цэслюк, Беларускі відэацэнтр)[7].
Раманы:
Зборнікі апавяданняў і аповесцей:
|
Зборнікі апавяданняў і аповесцей для дзяцей:
П’есы:
Публіцыстыка:
Мемуары:
Зборы твораў:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.