From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Белтэлерадыёкампанія арганізуе і каардынуе работу сеткі тэле- і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. Член Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Кампанія падтрымлівае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку і прапаганду ў Беларусі.
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь | |
Краіна | Беларусь |
Мова вяшчання | Беларуская, руская, англійская. |
Фармат выявы | 4:3 |
Дата пачатку вяшчання | 26 верасня 1991 і 15 лістапада 1925 |
Аўдыторыя | 250 мільёнаў чалавек |
Уладальнік | Урад Беларусі |
Сайт | tvr.by |
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[1].
З-за дзяржаўнай прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восенню 2020 года пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[2]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансій у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі размешчаны ўжо 160 вакансій[3].
З 1993 года Белтэлерадыёкампанія была членам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, пакуль яе членства не было прыпынена 28 мая 2021 года па выніках паслявыбарчага маніторынгу[4]. Абурэнне аб’яднання вызвалі сярод іншага паказы раскаянняў палітычных зняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[5]. 30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу[6]. У чэрвені 2022 года кампанія была ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[7].
У структуру НДТРК РБ уваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаній. Далей пералічаныя тэлеканалы, якія ўваходзяць у кампанію:
Даступныя праз эфірны (лічбавае (DVB-T) на ДМВ, раней — аналагавае (SECAM), Беларусь 1 на МВ, Беларусь 2 на ДМВ), кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне на 1-й кнопцы (Беларусь 1) і на 7-й кнопцы (Беларусь 2).
Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
Даступны праз эфірнае (лічбавае (рэгіянальны MUX DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX2 DVB-T2) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.
Праграмы канала з дапамогай спадарожнікаў «ABS-2», «HotBird» і «Galaxy 19» рэтранслююцца на тэрыторыі больш за 100 краін. Вяшчанне ажыццяўляецца ў фармаце 24\7 на рускай, беларускай і англійскай мовах.
У НДТРК Рэспублікі Беларусь уваходзяць 5 тэлерадыёкампаній абласнога ахопу:
Адным з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі па вытворчасці інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных і дакументальна-публіцыстычных тэлеперадач з’яўляецца Агенцтва тэлевізійных навін (АТН). Штогод АТН вырабляе каля 3,5 тысячы гадзін інфармацыйных выпускаў, цыклавых праграм і спецпраектаў, якія выходзяць на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Наяўнасць карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі дазваляе АТН рыхтаваць спецыяльныя інфармацыйныя выпускі для рэгіёнаў.
У цяперашні час большасць творчых і адміністрацыйных функцый прадпрыемства выконваецца з будынка, які знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Макаёнка, 9. Дом Радыё знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Чырвонай, 4[8].
Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[9][10].
Паводле журналісткі агенцтва тэленавін , якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на тэлебачанні існавала сур’ёзная цэнзура[11]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[11]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[12].
Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, неаднаразова ўносіліся да спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[13][14][15][16], траплялі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[14], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[17], Швейцарыі[18][19].
У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Канады, Швейцарыі і Украіны[20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.