From Wikipedia, the free encyclopedia
YouTube (бел. Ютуб; анг. you + tube — вы + жарг. тэлевізар) — відэахостынг, які надае карыстачам паслугі захоўваньня, дастаўкі й паказу відэа. Карыстачы могуць дадаваць, праглядаць і камэнтаваць тыя або іншыя відэазапісы. Дзякуючы прастаце і выгодзе выкарыстаньня YouTube стаў адным з самых папулярных месцаў для разьмяшчэньня відэафайлаў. На сайце прадстаўленыя як прафэсійна зьнятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі.
YouTube | |
Слоган | Broadcast Yourself |
---|---|
Тып | Відэахостынг |
Даступныя мовы | Беларуская і 71 іншая (2017 г.) |
Уладальнік | Google (ЗША) |
Аўтар | Стыў Чэн, Чэд Гёрлі, Джэўэд Карым |
Пачатак працы | 15 лютага 2005 (19 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Актуальны стан | актыўны |
Рэйтынг Alexa | 2 (2017 г.) |
Мова праграмаваньня | Python і Go[d] |
Ліцэнзія | карыстальніцкае пагадненьне[d][1][2] |
youtube.com |
Кампанія была заснаваная ў лютым 2005 году трыма былымі супрацоўнікамі PayPal ў Сан-Бруна, Каліфорнія. Яны выкарыстоўвалі тэхналёгію Flash Video (FLV), якая дазваляе атрымаць адносна добрую якасьць запісу пры невялікім аб’ёме перадаваемых дадзеных. Праект стаў добрым сродкам забавы, і паводле дадзеных статыстыкі аналітычнай кампаніі Alexa, апярэдзіў паводле папулярнасьці сацыяльную сетку MySpace.
У лістападзе 2006 году была завершаная купля YouTube кампаніяй Google за 1,65 мільярды даляраў. Да куплі YouTube Google меў сэрвіс падобнай скіраванасьці — Google Відэа. Прадстаўнікі Google ня сталі зачыняць яго, а выкарыстоўвалі яго як месца пошуку відэа па ўсіх відэахостынгавых сайтах. У цяперашні час пошук Google Video ўключае і YouTube.
Самае першае відэа на YouTube — 18-сэкундны ролік аматарскай здымкі Джавэда Карыма ў заапарку Сан-Дыега — на YouTube было разьмешчанае 23 красавіка 2005 году а 20:27 па мясцовым часе[3].
На сайце YouTube.com карыстачы могуць запампоўваць відэа ў некалькіх распаўсюджаных фарматах, у тым ліку .mpeg і .avi. YouTube аўтаматычна канвертуе іх у Flash Video (.mp4) з выкарыстаньнем несвабоднага (патэнтаванага) кодэка H. 264, а таксама кодэкаў для фармату WebM, і робіць іх даступнымі для прагляду ў он-лайн.
Захаванае відэа разьмяшчаецца ў кэшы аглядальніка (калі ролік мае вялікі памер, у кэшы можа апынуцца толькі ягоная частка, якая праглядалася апошняй, як правіла гэтага не адбываецца з ролікамі працягласьцю менш за 15 хвілін).
Таксама паводле статыстыкі на люты 2012 году за хвіліну на Youtube запампоўваецца 60 гадзін відэа (сакавік 2010 — 24 гадз., лістапад 2010 г. — 35 гадз., травень 2011 г. — 48 гадз.), а за дзень — 86 400 гадзін. Найпрацяглы ролік доўжыцца 596 гадзін.
Існуе дадатак YouTube для Smart TV.
На 2017 год сайт дазваляў праглядаць відэа з улікам месцазнаходжаньня ў 89 дзяржавах, у тым ліку ў Беларусі і ўсіх 5 сумежных дзяржавах:
Адначасна на 2017 год інтэрфэйс сайту падаваўся на 72 мовах, у тым ліку на беларускай з 7 красавіка 2017 году:
1 кастрычніка 2015 г. «Гугл» запусьціў сайт дамэне youtube.by (YouTube Беларусь) для карыстальнікаў у Беларусі толькі на расейскай мове інтэрфэйсу замест беларускай (глядзіце Беларусафобія), хоць асноўная старонка Гугла ў Беларусі (google.by) ад пачатку існаваньня ў лютым 2009 году мела беларускамоўную вэрсію. Паводле расейскага падразьдзяленьня ангельскай дасьледчай кампаніі «Тэйлар-Нэльсан-Софрэс»(en) (Лёндан), на час запуску YouTube у Беларусі 64% інтэрнэт-карыстачоў краіны старэйшых за 18 гадоў завітвалі на сайт штомесяц. 27% наведнікаў заходзілі на сайт штодня[5]. Геаграфічная лякалізацыя пад Беларусь без уліку беларускай мовы прывяла да: абмаскальваньня інтэрфэйсу сайту; адкрыцьця на галоўнай старонцы зьместу, які праглядаўся ў Беларусі; пачатку продажу мэтавай рэклямнай плошчы на сайце з улікам рынку Беларусі; наданьня праваўладальнікам Беларусі магчымасьці зарабляць ад разьмяшчэньня рэклямы на старонцы са сваім зьместам[6]. 7 красавіка 2017 году старонка для Беларусі займела беларускамоўную вэрсію[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.