раманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Француская мова (français, la langue française) — адна з раманскіх моваў гала-раманскай падгрупы. Родная мова большасьці насельніцтва ў Францускай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гаіці, Манака, а таксама каля чвэрці насельніцтва Канады і ў франкамоўных абласьцёх Швайцарыі (Рамандыя) і Бэльгіі (Валёнія і Брусэль). Француская мова зьяўляецца нашчадкам казаў лацінскай мовы Рымскай і٧ه٨ت٨خهه٨خخحهه هت٩ت٨هت٨هه خ هههه٩تن мпэрыі, як то італьянская, партугальская, гішпанская, румынская, сардынская й каталёнская. Ейнымі бліжэйшымі сваякамі аднак зьяўляюцца іншыя мовы ойль і француска-крэольскія мовы. Ейнае разьвіцьцё праходзіла таксама пад уплывам кельцкіх моваў рымскай Галіі й германскай франскай мовы ў пэрыяд узмацненьня франскай дзяржавы.
У сьвеце на францускай мове размаўляюць ад 173 (1998 год) да 500 мільёнаў чалавек (2005 год). Колькаснае разьмеркаваньне франкафонаў прадстаўлена ў наступнай табліцы:
Француская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай многіх краінаў сьвету і шырока ўжываецца ў некаторых іншых краінах. Нацыі, якія карыстаюцца францускай мовай, аб’яднаныя словам «франкафанія». Па-за лінгвістычным аспэктам, Галоўны савет па франкафаніі спрыяе рознабаковым сувязям паміж адной трэцяй краінаў сьвету. Гэта й вызначае агульны стан францускай мовы ў сьвеце.
Між тым, на міжнароднай арэне роля францускай мовы памяншаецца, асабліва ў параўнаньні з ангельскай мовай. Тым ня менш, француская мова застаецца адной з афіцыйных моваў наступных міжнародных арганізацыяў:
Француская мова — адна з шасьці афіцыйных ды дзьвюх працоўных моваў ААН ды яе агенцтваў.
Францускую мову выкладаюць у многіх унівэрсытэтах сьвету. Найбольш яна распаўсюджаная ў сфэрах дыпляматыі, журналістыкі, юрыспрудэнцыі ды вышэйшай адукацыі.
Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе француская мова мае статус адзінай афіцыйнай мовы:
Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе француская мова мае статус адной з афіцыйных моваў:
Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе шырока распаўсюджаная француская мова:
Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе ўжываецца француская мова:
На сёньняшні дзень добра прыкметна зьніжэньне частасьці выкарыстаньня францускай мовы ў міжнародных арганізацыях. Хоць француская мова захоўвае пазытыўны імідж у сьвеце, выкарыстоўваецца яна ўсё менш і менш. У ААН Агенцтва Франкафоніі мае статус назіральніка з 1995 году. Тым ня менш, ангельская мова займае дамінуючае месца ў якасьці працоўнай мовы, нягледзячы на тое, што з 185 краінаў-чальцоў ААН 56 зьяўляюцца ўдзельнікамі Франкафоніі, і вялікая частка зь іх просіць сакратарыят ААН весьці зносіны зь імі на францускай мове. Малое выкарыстаньне францускай залежыць шмат у чым ад умоваў набору пэрсаналу (веданьне францускай не зьяўляецца неабходным патрабаваньнем), перавагі англамоўнага асяродзьдзя, і ад бюджэтных скарачэньняў.
У ЭЗ француская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай. Будучыня мовы залежыць ад таго, якое месца яна зойме ў зьменлівым ЭЗ. Далучэньне да ЭЗ Фінляндыі, Аўстрыі, Швэцыі яшчэ больш паслабіла пазыцыі францускай мовы, бо гэтыя краіны пераважна выкарыстоўваюць у якасьці сродку зносінаў ангельскую мову. Пашырэньне ЭЗ прыводзіць да немагчымасьці выкананьня прынцыпу Рымскай дамовы аб тым, што мовы ўсіх краінаў-чальцоў зьяўляюцца афіцыйнымі мовамі ЭЗ[43].
Вядомы францускі лінгвіст Р. Шадансон (франц. Robert Chaudenson) высунуў радыкальную прапанову: захаваць тры працоўныя мовы — ангельскую, францускую і нямецкую. На думку былога прэм’ер-міністра Францыі Жаспэна: «ўнутры ЭЗ захаваньне моўнай разнастайнасьці зьяўляецца адной з найважнейшых задачаў. Менавіта ад таго, якое месца зойме француская мова ў Эўропе, залежыць тое, наколькі яна захавае сваю прывабную сілу ў сьвеце. Ні адна мова не ў стане стаць адзінай мовай зносінаў у інстытутах ЭЗ. Менавіта таму Францыя вядзе працу, накіраваную на ўзмацненьне выкарыстаньня францускай як працоўнай мовы».
У францускім альфабэце выкарыстоўваюцца 26 пары літараў і дыакрытычныя знакі.
Літары з дыякрытыкай: Àà Ââ Çç Èè Éé Êê Ëë Îî Ïï Ôô Ùù Ûû Üü Ÿÿ. Замена літары з дыякрытыкай на літару без дыякрытыкі дапускаецца толькі для вялікіх літар; напісаньне малой літары без дыякрытыкі зьяўляецца артаграфічнай памылкай.
Лігатуры: Ææ Œœ. Літары k, w і лігатура æ (рэдкая і факультатыўныя) выкарыстоўваюцца толькі ў замежных словах. Пры сартаваньні дыякрытычныя знакі не ўлічваюцца (за выключэньнем словаў, якія адрозьніваюцца толькі імі).
Групы францускіх дыялектаў:
У аснову літаратурнай францускай мовы быў пакладзены франсійскі дыялект ([Іль-дэ-Франс]).
Сёньня на тэрыторыі Францыі назіраецца распад дыялектаў і ўтварэньне рэгіянальных варыянтаў францускай мовы.
Прыклады францускіх рэгіяналізмаў:
Існуюць таксама нацыянальныя варыянты францускай мовы ў Бэльгіі (валёнскі дыялект), Швайцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя (збольшага, фанэтычныя ды лексычныя) адметнасьці ў краінах Афрыкі.
У Люізіяне (ЗША) і на Гаіці, а таксама на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх вастравах на базе францускай мовы склаліся крэольскія мовы.
У францускай мове яскрава выражаныя многія агульныя рысы раманскіх моваў:
1. У фанэтыцы й фаналёгіі:
Вакалічная сыстэма характарызуецца супрацьстаўленьнем галосных па пад’ёме (адкрыты й закрытыя [е] ды [о]), шэрагу (пярэдні ды задні [а]), лабіялізацыі, назалізацыі, адсутнасьцю дыфтонгаў, пазыцыйнай даўжынёй галосных.
Кансанантная сыстэма бяднейшая за іншыя раманскія мовы (менш палаталізаваных фанэм, адсутнасьць афрыкат).
Фанэмы вызначаюцца трываласьцю дыфэрэнцыйных прызнакаў, у рэалізацыі — выразнай артыкуляцыяй, адносна невялікімі пазыцыйнымі зьменамі.
У францускай мове аксітанальны націск (падае на апошні склад слова, а дакладней, фанэтычнага слова). Адметнасьць францускага маўленьня — утварэньне адзінага фанэтычнага слова з агульным націскам з граматычных груп.
2.Марфалёгія: большая схільнасьць францускай мовы да аналітычнага тыпа праяўляецца ў аналітычных формах складаных часоў (passé composé, passé immédiat, future immédiat, plus-que-parfait, passé antérieur, futur antérieur), станаў, ступеней параўнаньня. Праяўляецца тэндэнцыя да марфалягічнай нязьменнасьці слова. Адпаведна, такія граматычныя значэньні як род, лік, склон выражаюцца з дапамогай сынтаксісу; часта ўжываюцца службовыя словы (3 віды [артыкль|артыкляў], дэтэрмінатывы (займеньнікавыя прыметнікі) mon, ce і г.д., прыдзеяслоўнікавыя займеньнікі je, tu, il і г.д., поруч з самастойнымі займеньнікамі moi, toi, lui).
Сыстэму дзеяслова ўтвараюць 4 лады, 3 станы і разгалінаваная сыстэма часовых формаў, якія выражаюць а)значэньні абсалютнага ды адноснага часу, б)актуальнасьць дзеяньня (passé simple — passé composé) в)абмежаванасьць дзеяньня ў часе (passé composé — imparfait).
3.Сынтаксіс характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі:
4.Лексыка: базавы лексычны фонд складаюць словы лацінскага паходжаньня (акрамя таго, зь літаратурнай лацінскай мовы былі запазычаныя многія словаўтваральныя мадэлі ды сынтаксычныя абароты), а таксама пэўная колькасьць гальскіх (гальскі субстрат) ды францкіх словаў (францкі суперстрат).
Таксама ў францускай мове шмат запазычаньняў з арабскай, ангельскай, італьянскай, гішпанскай ды іншых раманскіх моваў. Колькасьць запазычаньняў у размоўнай францускай мове (прыблізна 35 000 словаў) ацэньваюць у 13 % (гэта 4200 словаў). Рэйтынг запазычаньняў выглядае наступным чынам[44]:
Адметнай рысай францускай лексыкі зьяўляюцца так званыя этымалягічныя дублеты, збольшага лацінскага паходжаньня. Гэта словы, якія паходзяць з аднаго караня, але адно зь іх, размоўнае, у выніку моўнай эвалюцыі дэфармавалася, а другое, «навуковае», было запазычана ў адукаваных асяродках у «чыстым» выглядзе. Сярод этымалягічных дублетаў пераважаюць пары «размоўны» назоўнік / «навуковы» прыметнік, напрыклад: mère / maternel frère / fraternel cheveu / capillaire foi / fidèle froid / frigide œil / oculaire sûreté / sécurité і г. д.
Француская пісьмовасьць грунтуецца на лацінскім алфавіце, да якога дадалі лігатуры ды дыякрытычныя знакі.
Пісьмовая форма значна адрозьніваецца ад вуснай і вызначаецца схільнасьцю да іншага, сынтаксічнага, моўнага тыпу. Гэта зьвязана з тым, што правапіс францускіх словаў, збольшага, грунтуецца на гістарычным прынцыпе, а разьвіцьцё францускай мовы з V стагодзьдзя характарызавалася пераходам ад сынтаксічнага (клясычная лацінская мова) да аналітычнага моўнага тыпу.
Гісторыя францускай мовы пачынаецца з акупацыі Галіі рымскімі вайскамі пад камандаваньнем Юлія Цэзара ў 59 да н. э. У той час насельніцтва Галіі складалі шматлікія кельцкія плямёны, якія размаўлялі на розных мовах. Пасьля захопу Галіі пачынаецца доўгі працэс раманізацыі гэтага краю, у выніку чаго лацінская мова была прынятая галамі. Падчас раманізацыі лацінская мова моцна зьмянілася. У першую чаргу, гэта закранула яе фанэтычную ды граматычную сыстэмы. Мяркуюць, што найстаражытнейшым тэкстам на romana lingua, старафранцускай мове, зьяўляецца «Страсбурская клятва» (842). Першае сьведчаньне існаваньня «раманскай мовы» падаецца ў 813 годзе падчас Турскага сыноду, калі эпіскапам раяць чытаць пропаведзі на народнай мове, бо інакш іх не разумеюць прыхаджане. Першы мастацкі тэкст на старафранцускай мове — «Сэквэнцыя сьвятой Эўлаліі» (880—881), у якой бачаць вялікі ўплыў пікардзійскага дыялекту.
Адметнасьці старафранцускай мовы:
Пэрыядызацыя францускай мовы:
Найважнейшыя падзеі ў гісторыі францускай мовы:
На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі француская мова вывучалася ў якасьці замежнай 3,9% вучняў[45]. За 2019 год у Беларусі выдалі 44 найменьні брашураў і кніг па-француску[46].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.