Remove ads
астраўная афрыканская дзяржава ў Індыйскім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўры́цы, Рэспубліка Маўрыцы (па-ангельску: Mauritius) — астраўная краіна, разьмешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскару. У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыцы ўваходзяць астравы Радрыгез, архіпэляг Каргадас Караяс і разьмешчаны за 1200 км на поўнач востраў Агалега.
Маўрыцы лац. Maŭrycy Republic of Mauritius République de Maurice | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Stella Clavisque Maris Indici» («Зорка і ключы ад Індыйскага акіяна») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Motherland» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Порт Луі | ||||
Найбуйнейшы горад | Порт Луі | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Анэруд Жаніё Навінчандра Рамгулан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
179-е месца ў сьвеце 2040 км² 0,05 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
151-е месца ў сьвеце 1 288 000 631,4/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
119 месца ў сьвеце $15,831 млрд $12 356 | ||||
Валюта | Маўрыцыйская рупія (MUR) | ||||
Часавы пас | MUT (UTC+4) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
12 сакавіка 1968 | ||||
Аўтамабільны знак | MS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mu | ||||
Тэлефонны код | +230 | ||||
Востраў быў адкрыты партугальцамі ў 1505 годзе і атрымаў назву Сышна ў гонар аднаго з партугальскіх караблёў. Калянізананы галяндцамі ў 1638 годзе і названы ў гонар прынца Маўрыцыя Аранскага. Кантроль за востравам атрымалі французы ў XVIII стагодзьдзі і зьмянілі яго назву на «Іль дэ Франс». У 1810 годзе востраў заваявалі брытанцы і вярнулі яму ранейшую назву. Ангельцы забаранілі на востраве рабства і пачалі запрашаць працоўных рабочых зь Індыі.
Незалежнасьць была атрыманая ў 1968 годзе. Маўрыцы, адна зь нешматлікіх афрыканскіх краінаў, дзе існуюць стабільныя дэмакратычныя ўмовы і даволі высокі ровень жыцьця.
Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін аднапалатным парлямэнтам. З 70 дэпутатаў парлямэнту 62 выбіраецца на ўсеагульных выбарах, а 8 зьяўляецца прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў.
Маўрыцы, разам з астравамі Рэюньён і Радрыгез, зьяўляецца часткай Аскарэнскіх астравоў. Гэтыя астравы ўзьніклі мільёны гадоў таму, у выніку падводных тэктанічных зрухаў. Сталіцай краіны і самым вялікім горадам зьяўляецца Порт Луі, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вострава.
Маўрыцы падзеляецца на 9 акругаў:
Акрамя таго, у склад Маўрыцыю ўваходзяць тры залежныя тэрыторыі:
Асновай эканомікі Маўрыцыю зьяўляецца турызм, экспарт тэкстыльных вырабаў і цукровага трысьнёгу. Дзякуючы разьвітай турыстычнай інфраструктуры, краіна мае прыцягальныя ўмовы для замежных інвэстыцыяў.
Сельскагаспадарчыя землі складаюць 56% паверхні краіны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: тытунь, гарбата, кукуруза, бананы.
Насельніцтва краіны складаецца зь некалькіх этнічных групаў: дэсі (68%), крэолы (27%), кітайцы (3%), французы (2%). Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца індуізм (48%), хрысьціянства (32,2%), іслам (16,6%), іншыя (3,2%). Мовамі краіны зьяўляюцца: крэольская (ужываецца 80,5% насельніцтва краіны), бхаджпуры (12,1%), француская (3,4%), ангельская (1,3%), іншыя (3,7%).
Зьмена ўладальнікаў вострава адбілася на яе культуры. Напрыклад маўрыцыйская кухня — гэта спалучэньне галяндзкай, францускай, індыйскай і крэольскіх кухняў.
У 1847 годзе Маўрыцы стала адной зь першых краінаў, якая пачала выпускаць паштоўкі. Два тыпы маўрыцыйскіх паштовак таго часу (Рэд пэні і Блю пэні) зьяўляюцца самымі дарагімі маркамі ў сучаснай філятэліі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.