Remove ads
этнічная група From Wikipedia, the free encyclopedia
Хань або ханьцы (ці ў цэлым, кітайцы) — найбуйнейшы па колькасці народ на Зямлі (19% агульнага насельніцтва), найбуйнейшая этнічная група Кітаю (каля 92%).
Слова «хань» бярэ пачатак ад дынастыі Хань, якая зьмяніла дынастыю Цынь, якой удалося аб’яднаць увесь Кітай. Назва дынастыі паходзіць ад назвы ракі Ханьшу ў цэнтральнай частцы Кітаю, у якой жылі заснавальнікі дынастыі Хань. Таксама гэта слова ў Старажытным Кітаі, асабліва ў клясычнай кітайскай літаратуры, можа азначаць Млечны шлях, бо самі ханьцы звалі сваю краіну Нябеснай ракой або Паднябеснай.
У часы праўленьня дынастыяў Цынь і Хань плямёны, якія засялялі Кітай, пачалі адчуваць сябе часткай адзінага народу. Акрамя таго, час праўленьня дынастыі Хань лічыцца найвышэйшым пунктам росквіту старажытнакітайскай цывілізацыі. У гэты час яго ўплыў распаўсюдзіўся на Цэнтральную і Паўночна-Ўсходнюю Азію, а па тэрыторыі і насельніцтву Старажытны Кітай мог супернічаць з Рымскай імпэрыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.