From Wikipedia, the free encyclopedia
Гішпа́нская (español) ці касты́льская (castellano) мова належыць да ібэра-раманскай падгрупы раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Чацьвертая па колькасьці карыстальнікаў мова сьвету.
Па розных ацэнках, ва ўсім сьвеце на гішпанскай мове гавораць ад 450 да 500 мільёнаў чалавек (у тым ліку тых людзей, для якіх гішпанская зьяўляецца другой мовай).
Краіны са значным гішпанскамоўным насельніцтвам | |
---|---|
Колькасьць гішпанагаворачых | |
|
- |
На гішпанскай мове гавораць 34 500 000 чалавек у ЗША, у Пуэрта-Рыка яна, разам з ангельскай, прызнана дзяржаўнай. У штаце Нью-Мэксыка яна фактычна мае афіцыйны статус, заканадаўства штата не прадугледжвае статус афіцыйнай мовы, але кажа аб абавязковасьці або магчымасьці выкарыстаньня гішпанскай мовы ў афіцыйных дакумэнтах разам з ангельскай.
Акрамя таго, некалькі мільёнаў носьбітаў гішпанскае мовы пражываюць у штатах Каліфорнія, Флярыда, Тэхас і Нью-Ёрк. Таксама на гішпанскай мове гавораць 15% насельніцтва Амэрыканскіх Віргінскіх выспаў.
Гішпанскай мовай валодае вялікая частка насельніцтва брытанскай тэрыторыі Гібральтару, хоць дзяржаўнай на ёй зьяўляецца ангельская. Таксама там выкарыстоўваецца сумесь гішпанскай і ангельскай, так званая Яніт.
Гішпанская мова шырока выкарыстоўваецца ў Андоры і Бэлізе (60%), на Аруба (85%) і Кюрасао (65%). Таксама на ёй гавораць на Банайрэ (35%), у Бразыліі, Трынідадзе і Табага, Заходняй Сахары (на тэрыторыі, кантраляванай Фронтам Палісарыя), на Філіпінах (па розных дадзеных на гішпанскай маюць зносіны ад 0,01% насельніцтва ці 2658 чалавек [3] да 2% або 2900000 [4]) і ў грамадах сефардаў ў Марока, Сэрбіі, Чарнагорыі, Турэччыны і Ізраілі.
У Бразыліі, дзе насельніцтва гаворыць на партугальскай мове, за гішпанскай замацаваўся статус другой мовы сярод студэнтаў і дыплямаваных спэцыялістаў. Па меры паслабленьня залежнасьці эканомікі краіны ад гандлёвых апэрацыяў з ЗША і Эўропай і павелічэньня гандлёвага абароту з суседнімі гішпанскамоўнымі краінамі (якія асабліва ўваходзяць у блёк МЭРКАСУР), больш увагі стала надавацца білінгвізму і ведам гішпанскай мовы. 7 ліпеня 2005 Нацыянальны Кангрэс Бразыліі ухваліў закон, які замацаваў за гішпанскай статус другой мовы ў дзяржаўных і прыватных школах краіны [5]. Папулярнасьць гішпанскай мовы ў Бразыліі павялічвае тое, што яна вельмі падобная на партугальскую і амаль ва ўсіх суседніх краінах зьяўляецца афіцыйный. У прыгранічных гарадах Бразыліі (асабліва, на бразыльска-ўругвайскай мяжы) таксама гавораць на сумесі гішпанскай і партугальскай пад назвай партуньёл.
За 2019 год у Беларусі выдалі 26 найменьняў брашураў і кніг па-гішпанску[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.