Чарнагорыя

краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнагорыя

Чарнаго́рыя[4][5] (па-чарнагорску: Crna Gora/Црна Гора[a], літ. «Чорная Гара»[5][6]) — краіна на Балканскім паўвостраве. Мае выхад да Адрыятычнага мора. Мяжуе з Сэрбіяй, Харватыяй, Альбаніяй, Босьніяй і Герцагавінай. 21 траўня 2006 году ў Чарнагорыі прайшоў рэфэрэндум па пытаньні выхаду з саюзнай дзяржавы з Сэрбіяй і абвяшчэньня незалежнасьці. 55 % насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць. 3 чэрвеня 2006 году парлямэнт Чарнагорыі ратыфікаваў вынікі рэфэрэндуму.

Геаграфія

Тэрыторыя краіны складалася з трох не падобных адно да аднаго месцаў. Прыбярэжная паласа, якая распасьціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Хэрцэг-Нові на захадзе да вусьця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню ня больш за 10 км. За ўзьбярэжжам пачынаецца горная града. Трэцяя зона ўключае басэйн Скадарскага возера, даліну ракі Зэта, Белапаўліцкую раўніну і Нікшыцкае поле.

Клімат

У паўночнай Чарнагорыі — умераны кантынэнтальны, на Адрыятычным узьбярэжжы — міжземнаморскі. У прыморскай вобласьці лета звычайна працяглае, цёплае (+23…25 °С) і досыць сухое, зіма — кароткая і прахалодная (+3…7 °С). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19…25 °С) і адносна халодная зіма (ад +5 да -10 °С), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе сьнега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у горах блізу марскога ўзьбярэжжа месцамі выпадае больш за 3000 мм. У паўночных абласьцях Чарнагорыі сьнег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасьць сонечных гадзін за год: у Ігала — 2386, ва Ульцыне — 2700.

Адміністрацыйны падзел

міні|250пкс|Муніцыпалітэты Чарнагорыі Тэрыторыя Чарнагорыі падзелена на 21 муніцыпалітэт (вобласьць), абшчыны. Муніцыпалітэты названы па назвах іх цэнтральных гарадоў:

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу 2003 году ў Чарнагорыі пражывае 620 145 чалавек.

Нацыянальны склад насельніцтва:

¹ — чарнагорцы і сэрбы, якія вызнаюць іслам

Родныя мовы:

Рэлігія:

Эканоміка

Значную ролю ў эканоміцы краіны адыгрывае турызм. Міжнародныя курорты знаходзяцца ў месцах Хэрцэг-Нові, Будва, Бечычы, Петравац, а таксама гістарычныя й прыродныя славутасьці — места Котар на беразе Котарскага заліва, былая сталіца Цэціне, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Эўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 мэтраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах).

На 2022 год найбольшым прадпрыемствам краіны была «Электраэнэргетыка Чарнагорыі».

Дзьве сталіцы адразу

У артыкуле 8 Канстытуцыі Чарнагорыі сталіцай вызначана места Цэціне. Аднак па артыкуле 7 гэтай жа Канстытуцыі галоўны горад Чарнагорыі — Падгорыца. Цэціне быў сталіцай да Другой сусьветнай вайны, тут знаходзіліся дыпляматычныя прадстаўніцтвы шматлікіх дзяржаваў. Зь пераездам ураду й пераносам асноўных дзяржаўных установаў (за малым выключэньнем у сфэры адукацыі й культуры) у Падгорыцу ў раскошных будынках пасольстваў разьмясьціліся музэі. Таму Цэціне лічыцца гістарычнай і культурнай сталіцай.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.