Remove ads
паўночнагерманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісьля́ндзкая мо́ва (па-ісьляндзку: íslenska) — германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моваў.
Ісьляндзкая мова | |
íslenska | |
Ужываецца ў | |
---|---|
Рэгіён | |
Народ(-ы) | Ісьляндцы |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ісьляндыя |
Рэгулюецца | Інстытут ісьляндзкіх дасьледаваньняў Арні Магнусана[d] |
Статус: | у бясьпецы |
Раньнія формы: | Старажытнаскандынаўская
|
Пісьмо | Лацінскі альфабэт (Ісьляндзкі альфабэт) |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | is |
ISO 639-3 | isl |
Пашырана ў Ісьляндыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША.
Ісьляндзкая мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й паловай ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі зьявіліся ў ХVI ст.
Дыялектных адрозьненьняў амаль няма.
У ХІІ—ХІІІ ст. фаналягічная сыстэма амаль не адрозьнівалася ад фаналягічнай сыстэмы нарвэскай мовы. З таго часу ў ісьляндзкай мове адбыліся значныя фанэтычныя зьмены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасьць толькі глухіх узрыўных і іншыя).
Ісьляндзкая мова мае вельмі нязначныя дыялектныя фанэтычныя адрозьненьні. У мове ёсьць як монафтонгі, так і дыфтонгі, прычым зычныя бываюць звонкімі й глухімі.
Агучанасьць адыгрывае асноўную ролю ў дыфэрэнцыяцыі большасьці зычных, уключаючы насавыя, але за выключэньнем выбуховых. Выбухныя (b), (d), (g) бязгучныя й адрозьніваюцца ад (p), (t), (k) толькі адсутнасьцю прыдыханьня. Прадыханьне адбываецца перад гемінатамі (доўгімі альбо падвоенымі зычнымі) (p), (t) і (k). Яно не сустракаецца перад гемінатнымі (b), (d) альбо (g). Прыдыхальнае (tt) этымалягічна й фанэтычна аналягічныя нямецкаму й галяндзкаму cht (параўнайце ісландзкае nótt, dóttіr зь нямецкім Nacht, Tochter і галяндзкім nacht, dochter).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.