Казаская мова
кыпчацкая мова, дзяржаўная ў Казахстане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
кыпчацкая мова, дзяржаўная ў Казахстане From Wikipedia, the free encyclopedia
Каза́ская мо́ва (саманазва: қазақ тілі, قازاق تىلى) — адна зь цюрскіх моваў, належыць да кыпчацкай групы ў складзе цюрскае сям’і. Састарэлая назва — кыргыз-кайсацкая, казак-кыргыская.
Казаская мова | |
қазақ тілі, qazaq tili, قازاق تىلى | |
Ужываецца ў | Казахстане, Кітаі, Манголіі, Аўганістане, Таджыкістане, Турэччыне, Туркмэністане, ва Ўкраіне, ва Ўзбэкістане, у Расеі ды Іране |
---|---|
Рэгіён | Цэнтральная Азія |
Колькасьць карыстальнікаў | 11,0 млн чал.[1] |
Клясыфікацыя | Алтайскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Казахстане, Расеі (у Рэспубліцы Алтай, рэгіянальны статус[2]) |
Рэгулюецца | Міністэрства культуры й інфармацыі Казахстану[d] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][3] |
Пісьмо | кірыліца, арабскі альфабэт, лацінскае пісьмо і казаскі шрыфт Брайля[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | kk |
ISO 639-2(Б) | kaz |
ISO 639-2(Т) | kaz |
ISO 639-3 | kaz |
Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе зьяўляецца дзяржаўнай, а таксама ў іншых сярэднеазіяцкіх дзяржавах СНД, у Расеі, Іране, Аўганістане, Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР (дзе існуе, у прыватнасьці, Ілі-Казаская аўтаномная акруга Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну, а таксама казаскія аўтаномныя акругі і аўтаномныя паветы іншых правінцыяў) і ў некаторых іншых краінах. Агулам на казаскай мове ў сьвеце размаўляе каля 12 млн чалавек. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва СССР 1989 году, колькасьць казахаў, якія лічаць роднай казаскую мову, на тэрыторыі былога СССР складала каля 7 890 тыс чал. На тэрыторыі Казахстану выкарыстоўваецца, побач з расейскай, у якасьці мовы міжнацыянальных зносінаў прадстаўнікамі цюрскіх этнасаў, а таксама дунганамі (кітайцы-мусульмане, якія перасяліліся ў сярэднеазіяцкія тэрыторыі Расейскай імпэрыі ў ХІХ ст.). Распаўсюджанае казаска-расейскі білінгвізм (асабліва ў гарадох).
Выразна выяўленага дыялектнага падзелу ў казаскай мове няма. У фанэтыцы для яе характэрная вялікая колькасьць галосных, прыпадабненьне галосных у слове (сынгарманізм) па ўздыме і агубленасьці, у граматыцы — багацьце дзеепрыслоўных канструкцыяў. У лексыцы маецца вельмі шматлікі пляст араба-пэрсыдзкіх (каля 15% усёй лексыкі), мангольскіх і расейскіх запазычаньняў.
У аснове сучаснай літаратурнай казаскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасьці казаскай мовы:
Казаская мова сфармавалася ў 15-16 стагодзьдзях на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казаская мова існуе з другой паловы 19 ст.; яе ўзьнікненьне зьвязанае зь дзейнасьцю паэтаў і асьветнікаў Абая Кунанбаева і Ібрая Алтынсарына, а таксама з уплывам багатага казаскага фальклёру.
Да таго ролю літаратурнай мовы грала сярэднеазіяцкая цюрская мова, якая аказала пэўны ўплыў на літаратурную казаскую мову. Канчатковая нармалізацыя літаратурнай казаскай мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьмовасьць да 1930 існавала на арабскай, у 1930—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове расейскай графікі зь некаторымі дадатковымі літарамі.
Пасьля доўгіх гутарак Нурсултан Назарбаеў заявіў[4][5][6][7][8][9][10][11][12] аб паступовым пераходзе казаскае мовы ў Казастане на лацініцу. Гэта зьвязана з рэзкім павелічэньнем антырасейскіх настрояў у грамадзтве пасьля падзеяў ва Ўкраіне й Сірыі[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.