Юсы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юсы — агульная назва літар старажытнай кірыліцы (і глаголіцы), якімі пазначалі на пісьме насавыя галосныя славянскіх моў. У большасці сучасных славянскіх моў (акрамя некаторых заходнеславянскіх, сярод якіх польская, і некаторых паўднёваславянскіх гаворак) насавыя галосныя зніклі, ператварыўшыся ў іншыя гукі (пераважна галосныя, аднак у некаторых славянскіх гаворках засведчан вынік ператварэння насавых у складовыя зычныя)[1]. Ва ўсходнеславянскіх гаворках насавыя галосныя канчаткова зніклі, хутчэй за ўсё, яшчэ ў дапісьмовы час. На карысць гэтага сведчыць тое, што ў Астраміравым Евангеллі змешваюцца буквы ѫ і оу, ѭ і ю, ѧ і ѩ.[1]
Кірылічны алфавіт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Кірыліца | |||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
Гістарычныя літары | |||||||
(Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | |
Літары неславянскіх моў | |||||||
Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. |
Сучасная кірылічная буква я напрамую паходзіць ад рукапіснага малога юса ѧ.
У кірылічнай азбуцы (зрэшты, як і ў глаголіцы) было чатыры юсы:[1]
- Ѧѧ — малы юс
- Ѩѩ — ётаваны малы юс
- Ѫѫ — вялікі юс
- Ѭѭ — ётаваны вялікі юс