Глаголіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.
Хуткія факты Глаголіца, Тып пісьма ...
Глаголіца | |
---|---|
|
|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | стараславянская, царкоўнаславянская, раннія славянскія мовы |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Паўднёва-Усходняя Еўропа |
Стваральнік | Кірыл і Мяфодзій |
Дата стварэння | 862 |
Перыяд |
IX — XII стст. (у Харватыі да XIX ст.) |
Паходжанне |
|
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | злева направа |
Дыяпазон Юнікода | U+2C00–U+2C5F |
ISO 15924 | Glag |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом. У 2023 годзе харвацкі пісьменнік Таміслаў Бэроніч выдаў цалкам на глаголіцы раман «Ⰿⰻⱄⰰⰾ ⰽⱀⰵⰸⰰ Ⰰⱀⰶⰰ Ⱇⱃⰰⱀⰽⱁⱂⰰⱀⰰ» («Misal kneza Anža Frankopana») [1] — першае друкаванае выданне на глаголіцы больш чым за сто гадоў.