тып пісьмовасці, які ўжываецца ў многіх мовах Еўразіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіры́ліца — старажытная славянская азбука. Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай).
Кірыліца | |
---|---|
Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
Мовы | стараславянская, царкоўнаславянская, беларуская, руская, сербская, балгарская, македонская, украінская, малдаўская і многія іншыя |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Паўднёва-Усходняя Еўропа |
Стваральнік |
Клімент Охрыдскі (меркавана) Кірыл і Мяфодзій (традыцыйна) |
Дата стварэння | IX стагоддзе |
Перыяд |
з IX ст. (у сучасным выглядзе з канца XVI ст.) |
Паходжанне |
|
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | злева направа[d][1] |
ISO 15924 | Cyrl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме.
Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057).
Верагодна, кірылічнае пісьмо распрацоўвалі і распаўсюджвалі паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія, а не самі Кірыл і Мяфодзій, таму такая назва пісьменнасці хутчэй аддае даніну павагі, чым абазначае аўтарства.
У беларускай, рускай, балгарскай, македонскай і сербскай мовах кірыліца таксама вядома пад назваю «азбука», якая паходзіць ад старое назвы дзвюх першых літар кірылічнага алфавіта (гэтак жа як і слова алфавіт пайшло ад першых дзвюх грэчаскіх літар альфа і бета[заўв 1]).
Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў[2] . Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст).
З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле[2] , звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія.
У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»).
Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве.
Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі.
Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.
|
|
|
Графіка ў 10—18 ст. паслядоўна існавала ў формах: устаў, паўустаў (з 14 ст.), скорапіс (з канца 14 ст., у бытавой і дзелавой перапісцы, у т.л. і ў ВКЛ), у кніжных загалоўках — арнаментальная вязь.
У Расіі ў выніку рэформы 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт (Гл. таксама: Ілля Капіевіч), які стаў асновай для сучасных сістэм кірылаўскага пісьма.
Беларускі | А | Б | В | Г | Ґ[3] | Д | Е | Ё | Ж | З | І | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Ы | Ь | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Балгарскі | А | Б | В | Г | Д | Е | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ь | Ю | Я | |||||||||||||||||||
Македонскі | А | Б | В | Г | Д | Ѓ | Е | Ж | З | Ѕ | И | Ј | К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | С | Т | Ќ | У | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | ||||||||||||||||||
Рускі | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||
Русінскі | А | Б | В | Г | Ґ | Д | Е | Є | Ё | Ж | З | И | І | Ї | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Ю | Я | |||||||||||||
Сербскі | А | Б | В | Г | Д | Ђ | Е | Ж | З | И | Ј | К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | С | Т | Ћ | У | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |||||||||||||||||||
Украінскі | А | Б | В | Г | Ґ | Д | Е | Є | Ж | З | И | І | Ї | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ь | Ю | Я | ||||||||||||||||
Чарнагорскі | А | Б | В | Г | Д | Ђ | Е | Ж | З́ | З | Ѕ | И | Ј | К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | С | Т | Ћ | У | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | С́ | ||||||||||||||||
Казахскі | А | Ә | Б | В | Г | Ғ | Д | Е | Ё | Ж | З | И | Й | К | Қ | Л | М | Н | Ң | О | Ө | П | Р | С | Т | У | Ұ | Ү | Ф | Х | Һ | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | І | Ь | Э | Ю | Я | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Татарскі | А | Ә | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | Җ | З | И | Й | К | Л | М | Н | Ң | О | Ө | П | Р | С | Т | У | Ү | Ф | Х | Һ | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||||
Кіргізскі | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | Ң | О | Ө | П | Р | С | Т | У | Ү | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |||||||||||||||||||||
Малдаўскі | А | Б | В | Г | Д | Е | Ж | Ӂ | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Ы | Ь | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||||||||||||
Мангольскі | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | Ө | П | Р | С | Т | У | Ү | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||||||||
Таджыкскі | А | Б | В | Г | Ғ | Д | Е | Ё | Ж | З | И | Ӣ | Й | К | Қ | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ӯ | Ф | Х | Ҳ | Ч | Ҷ | Ш | Ъ | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||||||||
Чувашскі | А | Ӑ | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ӗ | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Ҫ | Т | У | Ӳ | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | ||||||||||||||||||||
Якуцкі | А | Б | В | Г | Ҕ | Д | Дь | E | Ё | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | Ҥ | Нь | О | Ө | П | Р | С | Һ | Т | У | Ү | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |||||||||||||||||
Балгарскі да 1945 года | А | Б | В | Г | Д | Е | Ж | З | И | Й | (І) | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | (Ы) | Ь | Ѣ | Ю | Я | Ѫ | (Ѭ) | (Ѳ) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рускі да 1918 года | А | Б | В | Г | Д | Е | (Ё) | Ж | З | И | (Й) | І | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Ѣ | Э | Ю | Я | Ѳ | (Ѵ) | ||||||
Сербскі к сярэдзіне XIX ст. | А | Б | В | Г | Д | Ђ | Е | Ж | З | И | Й | І | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | Ћ | У | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | (Щ) | Ъ | Ы | Ь | Ѣ | (Э) | Є | Ю | Я | (Ѳ) | (Ѵ) |
(У дужках стаяць знакі, якія не мелі афіцыйнага статуса літар, а таксама літары, якія выйшлі з ужытку раней за прыведзеную дату.)
На цяперашні час у якасці афіцыйнага алфавіта кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных краінах:
Абхазія (часткова прызнаная дзяржава)
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (непрызнаная дзяржава)
Паўднёвая Асеція (часткова прызнаная дзяржава)
Ва Унікодзе версіі 6.0 для кірыліцы выдзелена чатыры раздзелы:
назва | дыяпазон кодаў (hex) | апісанне | |
---|---|---|---|
Cyrillic | 0400 | 045F | сімвалы з ISO 8859-5, перамешчаныя ўверх на 864 пазіцыі |
0460 | 047F | гістарычныя літары | |
0480 | 04FF | дадатковыя сімвалы для розных моў з пісьменнасцю на аснове кірыліцы | |
Cyrillic Supplement | 0500 | 052F | |
Cyrillic Extended-A | 2DE0 | 2DFF | надрадковыя буквы для царкоўнаславянскага пісьма |
Cyrillic Extended-B | A640 | A69F | розныя гістарычныя буквы |
Ва Унікодзе няма кірылічных літар з націскам, таму яны кадзіруюцца як састаўныя шляхам дабаўлення сімвала U+0301 («combining acute accent») пасля націскной галоснай (напрыклад, ы́ э́ ю́ я́).
Доўгі час найбольш праблемнаю была царкоўнаславянская мова, але пачынаючы з версіі 5.1 ужо прысутнічаюць практычна ўсе патрэбныя сімвалы.
0 |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
A |
B |
C |
D |
E |
F | |
400 |
Ѐ | Ё | Ђ | Ѓ | Є | Ѕ | І | Ї | Ј | Љ | Њ | Ћ | Ќ | Ѝ | Ў | Џ |
410 |
А | Б | В | Г | Д | Е | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | П |
420 |
Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я |
430 |
а | б | в | г | д | е | ж | з | и | й | к | л | м | н | о | п |
440 |
р | с | т | у | ф | х | ц | ч | ш | щ | ъ | ы | ь | э | ю | я |
450 |
ѐ | ё | ђ | ѓ | є | ѕ | і | ї | ј | љ | њ | ћ | ќ | ѝ | ў | џ |
460 |
Ѡ | ѡ | Ѣ | ѣ | Ѥ | ѥ | Ѧ | ѧ | Ѩ | ѩ | Ѫ | ѫ | Ѭ | ѭ | Ѯ | ѯ |
470 |
Ѱ | ѱ | Ѳ | ѳ | Ѵ | ѵ | Ѷ | ѷ | Ѹ | ѹ | Ѻ | ѻ | Ѽ | ѽ | Ѿ | ѿ |
480 |
Ҁ | ҁ | ҂ | ҃ | ҄ | ҅ | ҆ | ҇ | ҈ | ҉ | Ҋ | ҋ | Ҍ | ҍ | Ҏ | ҏ |
490 |
Ґ | ґ | Ғ | ғ | Ҕ | ҕ | Җ | җ | Ҙ | ҙ | Қ | қ | Ҝ | ҝ | Ҟ | ҟ |
4A0 |
Ҡ | ҡ | Ң | ң | Ҥ | ҥ | Ҧ | ҧ | Ҩ | ҩ | Ҫ | ҫ | Ҭ | ҭ | Ү | ү |
4B0 |
Ұ | ұ | Ҳ | ҳ | Ҵ | ҵ | Ҷ | ҷ | Ҹ | ҹ | Һ | һ | Ҽ | ҽ | Ҿ | ҿ |
4C0 |
Ӏ | Ӂ | ӂ | Ӄ | ӄ | Ӆ | ӆ | Ӈ | ӈ | Ӊ | ӊ | Ӌ | ӌ | Ӎ | ӎ | ӏ |
4D0 |
Ӑ | ӑ | Ӓ | ӓ | Ӕ | ӕ | Ӗ | ӗ | Ә | ә | Ӛ | ӛ | Ӝ | ӝ | Ӟ | ӟ |
4E0 |
Ӡ | ӡ | Ӣ | ӣ | Ӥ | ӥ | Ӧ | ӧ | Ө | ө | Ӫ | ӫ | Ӭ | ӭ | Ӯ | ӯ |
4F0 |
Ӱ | ӱ | Ӳ | ӳ | Ӵ | ӵ | Ӷ | ӷ | Ӹ | ӹ | Ӻ | ӻ | Ӽ | ӽ | Ӿ | ӿ |
500 |
Ԁ | ԁ | Ԃ | ԃ | Ԅ | ԅ | Ԇ | ԇ | Ԉ | ԉ | Ԋ | ԋ | Ԍ | ԍ | Ԏ | ԏ |
510 |
Ԑ | ԑ | Ԓ | ԓ | Ԕ | ԕ | Ԗ | ԗ | Ԙ | ԙ | Ԛ | ԛ | Ԝ | ԝ | Ԟ | ԟ |
520 |
Ԡ | ԡ | Ԣ | ԣ | Ԥ | ԥ | Ԧ | ԧ | ||||||||
2DE0 |
ⷠ | ⷡ | ⷢ | ⷣ | ⷤ | ⷥ | ⷦ | ⷧ | ⷨ | ⷩ | ⷪ | ⷫ | ⷬ | ⷭ | ⷮ | ⷯ |
2DF0 |
ⷰ | ⷱ | ⷲ | ⷳ | ⷴ | ⷵ | ⷶ | ⷷ | ⷸ | ⷹ | ⷺ | ⷻ | ⷼ | ⷽ | ⷾ | ⷿ |
A640 |
Ꙁ | ꙁ | Ꙃ | ꙃ | Ꙅ | ꙅ | Ꙇ | ꙇ | Ꙉ | ꙉ | Ꙋ | ꙋ | Ꙍ | ꙍ | Ꙏ | ꙏ |
A650 |
Ꙑ | ꙑ | Ꙓ | ꙓ | Ꙕ | ꙕ | Ꙗ | ꙗ | Ꙙ | ꙙ | Ꙛ | ꙛ | Ꙝ | ꙝ | Ꙟ | ꙟ |
A660 |
Ꙡ | ꙡ | Ꙣ | ꙣ | Ꙥ | ꙥ | Ꙧ | ꙧ | Ꙩ | ꙩ | Ꙫ | ꙫ | Ꙭ | ꙭ | ꙮ | ꙯ |
A670 |
꙰ | ꙱ | ꙲ | ꙳ | ꙼ | ꙽ | ꙾ | ꙿ | ||||||||
A680 |
Ꚁ | ꚁ | Ꚃ | ꚃ | Ꚅ | ꚅ | Ꚇ | ꚇ | Ꚉ | ꚉ | Ꚋ | ꚋ | Ꚍ | ꚍ | Ꚏ | ꚏ |
A690 |
Ꚑ | ꚑ | Ꚓ | ꚓ | Ꚕ | ꚕ | Ꚗ | ꚗ |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.