Егіпецкае пісьмо — агульная назва чатырох відаў пісьменнасці, якія ўжываліся ў Старажытным Егіпце:
Іерагліфіка — пісьмо, якое выкарыстоўвалася для запісу найбольш важных дзяржаўных дакументаў і свяшчэнных тэкстаў. Апошні запіс гэтым пісьмом датуецца 24 жніўня 394 г. і быў зроблены на востраве Філы.
Іератыка — спрошчанае пісьмо, якое ўзнікла разам з іерагліфічным як яго скарапісная форма. Ужывалася для запісу асноўнай масы тэкстаў самага рознага характару ад бытавых запісаў да юрыдычных дакументаў і мастацкіх і рэлігійных твораў. Іератыкай пісалі ў асноўным на папірусе і гліняных чарапках. Бытавала з дадынастычнага перыяду да Рымскіх часоў. У заключны перыяд выкарыстоўвалася толькі для захоўвання рэлігійных тэкстаў.
Дэмотыка — пісьмо, якое ўзнікла як спрашчэнне іератыкі ў VII ст. да н.э. Выкарыстоўвалася для запісу самых розных тэкстаў: ад гандлёвых пагадненняў і дзяржаўных дакументаў да мастацкай літаратуры і магічных замоў. Цяперашную назву даў яму Герадот, у той час як у афіцыйных дакументах эпохі Пталамееў яно называлася «пісьмом кніг». Апошні запіс гэтым пісьмом быў зроблены ў 450 н.э. на востраве Філы.
Копцкае пісьмо — алфавіт на аснове грэчаскага з дабаўленнем сямі літар з дэматычнага пісьма. Самыя старажытныя запісы датуюцца I—II стст. н.э. і ўяўляюць сабой егіпецкія чараўніцкія пісанні. У значнай ступені было выцеснена арабскім пісьмом пасля арабскага заваявання ў VII ст. н.э.
И. М. Дьяконов. Египетское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь / Под ред. В. Н. Ярцевой. — М.: Советская энциклопедия, 1990.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.