Ю
літара кірыліцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю, ю (назва — ю) — літара большасці славянскі кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і украінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася). Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.
Кірылічны алфавіт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
Кірыліца | |||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
Гістарычныя літары | |||||||
(Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | |
Літары неславянскіх моў | |||||||
Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. |
У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку (), у глаголіцы па ліку 34-я (
). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і церкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка ст.-слав: она (руск.: яе), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная буква паходзіць ад грэчаскай лігатуры IǑ, ιǒ (ΙΟΥ, ιου); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.
Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў буквы: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі o, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны. У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешто накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем[1].
У пачатку слоў, пасля галосных і раздзяляльных знакаў адпавядае пары гукаў /ју/, пасля зычных — іх змякчэнне і гук /у/. У беларускай мове пасля зацвярдзелых зычных не ўжываецца.
У беларускай і ўкраінскай мове, у адрозненне ад рускай, распаўсюджана мяккае спалучэнне цю.
У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) ізводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти (чуять), ѿвращю і пад.