From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаўкоўніца белая, Тут белы[3], Морва[4] (Mórus álba) — ліставое дрэва; від роду шаўкоўніца (Morus) сямейства тутавыя (Moraceae)[5].
Шаўкоўніца белая | |||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослага дрэва ў розныя поры года Германія | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Morus alba L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Дрэва вышынёй да 15-18 м з разгалістай шарападобнай кронай, часам ніцай[5].
Ствол і буйныя галіны пакрытыя шаравата-бурай карой[5].
Лісце шырокаяйкападобнае, суцэльнае або 3-11-лопасцевае, пры аснаванні няроўнабокае, чарашковае, па краі пальчата-зубчастае, зялёнае, дробнае, 5-15 см даўжынёй[5]. Размешчана на парастках двух тыпаў: падоўжаных вегетатыўных і скарочаных урадлівых.
Кветкі аднаполыя, сабраны ў суквецці: тычынкавыя — у паніклыя цыліндрычныя каласы, песцікавыя — у кароткія авальныя на вельмі кароткіх кветканосах, амаль сядзячыя[5]. Вось суквецця пры плодзе разрастаецца, утвараючы суплоддзі са шматлікіх арэшкаў, заключаных у разрослыя мясістыя і сакавітыя каляплоднікі. Цвіце ў красавіку — маі, плады спеюць у маі — чэрвені[5].
Суплодзі — шматкасцянкі, даўжынёй 0,7-4 см, цыліндрычныя, канічныя або круглявыя, белыя або афарбаваныя ў жоўты, ружовы ці чырвоны колер[5]. Смак прыкра салодкі. Яны ядомыя ў свежым выглядзе (белыя, мяккія і ад лёгкага трасення галінкі падаюць на зямлю[5]), іх можна сушыць і збражваць у віно; смак па насычанасці саступае чорнай шаўкоўніцы.
Злева направа: Розная форма лісця. Кветкі. Плады. Кара. Ніцая форма кроны |
Галінка белай шаўкоўніцы. Фота С. М. Пракудзіна-Горскага (1909—1915) |
Белая шаўкоўніца ў восеньскай афарбоўцы |
Шаўкоўніца белая паходзіць з усходніх раёнаў Кітая, дзе яна культывуецца ўжо каля чатырох тысяч гадоў у якасці корму для тутавага шаўкапрада. З Кітая шаўкоўніца распаўсюдзілася ў Сярэднюю Азію, Афганістан, Паўночную Індыю , Пакістан, Іран, некалькі пазней — у Закаўказзі. Прыкладна ў VI стагоддзі з’явілася ў Грузіі, у Еўропе вядомая з XII стагоддзя, у Амерыцы — не раней XVI стагоддзя. У XVII стагоддзі разводзілася ў Маскве, аднак клімат апынуўся занадта суровым для яе, і вырошчванне шаўкоўніцы перамясцілася ў Ніжняе Паволжа і на Паўночны Каўказ[6].
Шырока натуралізавалася ад Індыі, Афганістана і Ірана да Іспаніі і Партугаліі. У сярэдзіне XX стагоддзя атрымала шырокае распаўсюджанне на поўдні еўрапейскай часткі СССР, у сувязі з правядзеннем агралесамеліярацыйных работ па барацьбе з засухай і стварэннем лесаахоўных палос[7].
Лісце шаўкоўніцы белай утрымлівае дубільныя рэчывы (3,2-3,7 %), флаваноіды (да 1 %), кумарыны , арганічныя кіслоты, смолы, эфірны алей (0,03-0,04), стэрыны (β-сітастэрыны, капестэрын).
У пладах змяшчаецца да 12 % цукроў (часам і да 23 %), прадстаўленых у асноўным монацукрыдамі, каля 1,5 % азоцістых рэчываў, 0,1 % фосфарнай кіслаты , флаваноіды, карацін, пекцін, арганічныя кіслоты (яблычная, лімонная), трохі вітаміна С і дубільных рэчываў.
Плады белай шаўкоўніцы |
Ягады маюць прыемны кісла-салодкі смак і выкарыстоўваюцца для прыгатавання мармеладу, сіропаў, кампотаў, варэння, павідла, бякмесу і алкагольных напояў[5].
Ягады белай шаўкоўніцы добра сушацца і добра захоўваюцца ў высушаным стане[5]. У эпоху да прамысловай выпрацоўкі белага цукру ягады шаўкоўніцы разам з курагой , разынкамі і сушанай дыняй выкарыстоўваліся як натуральныя заменнікі цукру[5]. Да таго ж, яны былі і засталіся значна больш карыснымі з-за ўтрымання пектынавых рэчываў і мікраэлементаў, якіх пазбаўленыя прамысловыя формы цукру. Сушаная форма дазваляе падоўжыць лячэбна-аздараўленчае дзеянне натуральнымі рэчывамі ў зімовы перыяд. З сушаных пладоў таксама робяць муку, якую можна падмешваць у цеста[5].
Лісце заварваюць як гарбату.
Белая шаўкоўніца ў Іспаніі |
Здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне розных краін. Кара ствалоў і каранёў у выглядзе воднага адвару выкарыстоўваецца пры кашлі, бранхіце, бранхіяльнай астме , як адхарквальнае, мачагоннае, а таксама пры эпілепсіі і гіпертаніі.
Сок кары каранёў п’юць нашча як супрацьгліставы сродак. Лісце ў выглядзе настою выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальнае пры прастудных захворваннях. Сок свежага лісця супакойвае зубны боль.
Свежыя плады ўжываюць пры язве страўніка і дванаццаціперснай кішкі .
Сіроп (дашаб), звараны з пладоў шаўкоўніцы, ужываюць пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, малакроўі, як кровесуцішальнае пры пасляродавых, маткавых крывацёках, крапіўніцы і шкарлятыне.
Белая шаўкоўніца ў парку Калемегдан у Бялградзе |
Лісце белай шаўкоўніцы з’яўляецца пераважнай ежай для шаўкапрадаў і можа выкарыстоўвацца для харчавання буйной рагатай жывёлы і коз, а плады можна даваць свойскай птушцы ў якасці дыетычнага дадатку.
Шаўкоўніца белая традыцыйна садзіцца ўздоўж абочын і пры дарогах. Яе шчыльны цень прыемны ў спёку. Дэкаратыўнасць галін, лісця і формы кроны робіць шаўкоўніцу белую часта выкарыстанай у грамадскіх парках і садах, алеях і жывых агароджах. Прыярытэтныя пасадкі мужчынскіх дрэў, таму што яны не плоданасяць. Жаночыя і аднадомныя асобнікі маюць багатае плоданашэнне, а іх шматлікія плады вельмі забруджваюць прастору вакол дрэў, таму павінны штодня выдаляцца.
Карані шаўкоўніцы дапамагаюць прадухіліць эрозію глебы. Яна добра прыстасоўваецца да забруджвання паветра.
У культуры выведзена каля 400 сартоў і разнавіднасцяў, якія адрозніваюцца па колеры лісця і форме кроны, колеры пладоў і г. д[8]
Падоўжны спіл драўніны |
Драўніна шаўкоўніцы вельмі каштоўная з-за сваіх якасцяў — яна шчыльная, пругкая, цяжкая, мае жоўты колер[5]. У Сярэдняй Азіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў[5]. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і дэкаратыўны матэрыял у сталярнай і бондарнай вытворчасці, для вырабу шавецкіх цвікоў[5].
Адна з шаўкоўніц у грамадскім парку «Штэфан чэл Марэ » у Кішынёве |
Некаторыя белыя шаўкоўніцы ахоўваюцца законамі тых дзяржаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца, паколькі яны прызнаны помнікамі прыроды. Некаторыя з іх пералічаны ніжэй:
З 2011 года нарыхтоўка драўніны шаўкоўніцы ў Расіі забаронена[10].
Згадваецца ў Бібліі. У Евангеллі ад Лукі (17,6) прыводзіцца прыпавесць Ісуса са словамі «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б сказалі гэтаму сікамінаваму дрэву: вырвіся з коранем і высадзіся ў моры, і будзе вам паслухмянае». Лягчэй зразумець, што вырыванне шаўкоўніцы з каранямі было вельмі цяжкім, калі ўлічыць, што ў Ізраілі яе карані і ствол абкладвалі камянямі і грудамі зямлі, каб не адбылося пералому. Акрамя таго, абкладзены зямлёю ствол ствараў параснік, які замяшчаў ролю ствала пасля яго пералому (ствол шаўкоўніцы дастаткова далікатны)[11].
Шаўкоўніца белая, яе лісце, плады і галіны прысутнічаюць на гербах адразу некалькіх іспанскіх адміністрацыйных адзінак, у тым ліку на гербах муніцыпалітэтаў Мараль-де-ла-Рэйна , Каратаунас , Чурыяна-дэ-ла-Вега , Ла-Марэра , Навальмараль , Навальмаралеха , Ла-Побла-дэ-Вальбона , Керо , Вілаўяда , Мараледа-дэ-Сафаёна , Мора-дэ-Эбро . Таксама выяву шаўкоўніцы белай можна пабачыць на гербе нямецкага Эркнера , французскага Ліёна і іншых населеных пунктаў
У 1974 годзе выява шаўкоўніцы белай была выкарыстана Поштай В’етнама[12], а ў 2013 годзе — Поштай Украіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.