выгляд раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаўкоўніца чорная, Тут чорны[3] (Morus nigra) — лістападнае дрэва; від роду Шаўкоўніца сямейства Тутавых[4]. Шырока распаўсюджана ў культуры. Вырошчваюць дзеля смачных пладоў і драўніны.
Шаўкоўніца чорная | |||||||||||||||||
Няспелыя ягады шаўкоўніцы чорнай. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Morus nigra L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Шаўкоўніца чорная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Шаўкоўніца чорная — лістападнае дрэва з разгалістай кронай вышынёй 10-13 м, часам да 15 метраў, са шматлікімі кароткімі галінамі[4]. Тэрмін жыцця дрэва — у сярэднім 250 гадоў, зрэдку — больш. Від часам можна зблытаць з іншымі відамі роду, у прыватнасці з чорнаягаднымі асобнікамі шаўкоўніцай белай (Morus alba). Адрозніць шаўкоўніцу можна па раўнамерна валасатай ніжняй паверхні лісця[5].
Ствол просты, велічны, часта разгаліноўваецца на некалькі моцных галін. Кара карычневага колеру, пакрытая разоркамі, шурпатая. Маладыя парасткі часта чырванаватыя, пакрыты валаскамі[4].
Лісце жорсткае, скурыстае, грубае, сядзіць на кароткіх хвосціках; цэльнае, лопасцевае або выразное, з вострымі канцавінкамі, 10-20 см даўжынёй і 6-18 см шырынёй[4]. На моцных парастках могуць дасягаць даўжыні да 23 см. Ля аснавання ліставая пласцінка мае сэрцападобнае паглыбленне, край пілавата-зубчасты або пілавата-гародкавы[4]. Ніжні бок лісця пакрыты пушком[4], верхні — кароткімі жорсткімі валасінкамі.
Аднадомная расліна. Мужчынская кветка — панікаючы рыхлы каташок з дзвюма парамі тычынак. Калякветнік просты, чатырохраздзельны, званочкавы. Жаночыя коласападобныя суквецці-шышачкі кароткія і шчыльныя. У кожнай кветцы абавязкова прысутнічае песцік з двума лычыкамі і чатырохраздзельны калякветнік. Дрэва цвіце поздна, на два тыдні пазней іншых відаў, у маі-чэрвені[4].
Плод — суплодзе арэхаў даўжынёй 1,2-3 см і 1,1-1,7 см шырынёй[4]. Першыя спелыя плады — у чэрвені. У спелым выглядзе цёмна-фіялетавыя, амаль чорныя, глянцавыя, кампактныя, вельмі сакавітыя[4]. Прыемная батанічная асаблівасць — нераўнамернасць паспявання пладоў. Гэта дазваляе збіраць спелыя ягады доўгі час, пакідаючы пры гэтым на дрэве зялёныя. Збор палегчаны тым, што спелыя ягады добра абсыпаюцца, не патрабуючы высілкаў.
Плады ядомыя: кіслыя да паспявання і салодкія на смак у стане поўнай спеласці[6].
Шаўкоўніца чорная вядома вялікай колькасцю храмасом, іх у храмасомным наборы 154 пары (308 асобнікаў).
Злева направа: Агульны выгляд дрэва. Кара. Ліст. Жаночая кветка. Плады рознай ступені светласці |
Восеньская афарбоўка |
Шаўкоўніца чорная паходзіць з Паўднёва-Заходняй Азіі, дзе спрадвеку культывавалася дзеля сваіх ядомых пладоў і шырока распаўсюдзілася на захад і на усход. Увод у культуру адбыўся так даўно, што дакладны натуральны арэал цяпер не вызначаны[7].
Найбольш шырока яна распаўсюджана ў Іране, Афганістане, Таджыкістане, Узбекістане і Паўночнай Індыі, дзе часта выкарыстоўваецца для вырабу джэмаў і шэрбетаў. Таксама сустракаецца на Каўказе, у Малдове, Крыму і Украіне[4].
Найбуйнейшая дакументаваная лакальная папуляцыя чорнай шаўкоўніцы ў Еўропе (каля 470 дрэў) знаходзіцца ў вінаградніках сяла Пуканец у Славакіі[8].
Ягады шаўкоўніцы Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 43 ккал 180 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Link to USDA Database entry Крыніца: USDA Nutrient database |
Ягады шаўкоўніцы чорнай утрымліваюць:
Расліна вырошчваецца ў першую чаргу дзеля ядомых пладоў, з'яўляецца лекавай, дэкаратыўнай і іншае[9].
Шаўкоўніца чорная ў кнізе «Arboretum et fruticetum britannicum», 1844 год. |
Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі (Карэя, Кітай), дзе да гэтага часу сустракаецца дзікая форма. Даўно ўведзена ў культуру, вядомая з часоў еўрапейскай антычнасці. Шаўкоўніца згадвалася ў часы Арыстоцеля і Аляксандра Македонскага[10]. Аб тутавых ягадах пісалі паэты Вяргілій і Авідзій, навуковец Пліній Старэйшы.
У Еўропе ўпершыню чорную шаўкоўніцу пачалі вырошчваць у Італіі ў часы імператара Юстыніяна Вялікага (483—565 н. э.), як корм для вусеняў тутавага шаўкапрада (Bombyx mori). Толькі каля 1434 года яна стала змяняцца шаўкоўніцай белай, якая лепш падыходзіць для гэтай мэты[6].
Шаўкоўніца чорная была завезена ў Вялікабрытанію ў XVII стагоддзі з разлікам, што яна будзе карыснай для вырошчвання тутавага шаўкапрада (Bombyx mori). Спроба апынулася няўдалай, бо шаўкапрад аддае перавагу шаўкоўніцы белай, але ў спадчыну ад гэтых падзей засталіся вялікія і старыя дрэвы ў многіх загарадных садах.
Плады чорнай шаўкоўніцы |
Ягады маюць прыемны кісла-салодкі смак і выкарыстоўваюцца для прыгатавання мармеладу, сіропаў, кампотаў, варэння, павідла, бякмесу і алкагольных напояў[4][9].
Ягады чорнай шаўкоўніцы добра сушацца і добра захоўваюцца ў высушаным стане[4]. У эпоху да прамысловай выпрацоўкі белага цукру ягады шаўкоўніцы разам з курагой, разынкамі і сушанай дыняй выкарыстоўваліся як натуральныя заменнікі цукру[4]. Да таго ж, яны былі і засталіся значна больш карыснымі з-за ўтрымання пектынавых рэчываў і мікраэлементаў, якіх пазбаўленыя прамысловыя формы цукру. Сушаная форма дазваляе падоўжыць лячэбна-аздараўленчае дзеянне натуральнымі рэчывамі ў зімовы перыяд. З сушаных пладоў таксама робяць муку, якую можна падмешваць у цеста[4].
Ягады шаўкоўніцы чорнай шырока выкарыстоўвае кулінарыя краін Каўказу. З іх робяць пранікі, салодкія хлябцы-лаваш, вараць варэнне (часцей з даданнем іншай садавіны).
Шаўкоўніца чорная — старажытная лекавая расліна ў народнай медыцыне Карэі, Кітая, В’етнама, Індыі, Каўказа. Выкарыстоўваюць кару, лісце, кветкі, ягады пры захворваннях сэрца, нырак, падстраўнікавай залозы, прастудзе.
У свежым стане ягады шаўкоўніцы чорнай узмацняюць крыватвор, нармалізуюць абмен рэчываў, паляпшаюць працу сэрца і страўнікава-кішачнага тракту[4].
Спелыя ягады настойвалі на вадзе і прымалі пры прастудзе, болях у горле. Кару каранёў шаўкоўніцы настойвалі на вадзе і прымалі як глістагонны сродак. У сучаснай медыцыне ягады і кару каранёў выкарыстоўваюць толькі як дапаможны сродак.
Жывая агароджа з шаўкоўніцы чорнай |
Шаўкоўніца мае засухаўстойлівыя якасці, добра аднаўляе галіны і крону пасля абрэзкі. Яе высаджваюць у парках і ўздоўж дарог як дэкаратыўную расліну. Больш адчувальная да марозу, чым шаўкоўніца белая, падыходзіць для вырошчвання ў зонах 6-10[11]
Акрамя пладовых сартоў, выведзена некалькі дэкаратыўных формаў. Пераважаюць формы з белымі або ружовымі ягадамі, але ёсць і з чорнымі. Форма кроны можа быць ніцай, пірамідальнай або шарападобнай.
Драўніна шаўкоўніцы вельмі шануецца з-за сваіх якасцяў — яна шчыльная, пругкая, цяжкая, мае жоўты колер[4]. У Сярэдняй Азіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў[4]. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і дэкаратыўны матэрыял у сталярнай і бондарнай вытворчасцях, для вырабу шавецкіх цвікоў[4].
З 2011 года нарыхтоўка драўніны шаўкоўніцы ў Расіі забароненая[12].
Лісце з-за сваёй жорсткасці менш прыдатнае для кармлення тутавых шаўкапрадаў, чым лісце шаўкоўніцы белай[4][9]. З яго можна атрымліваць жоўтую фарбу[4].
Самае старое дрэва шаўкоўніцы, якое выпадкова захавалася ва Украіне, гэта шаўкоўніца Шаўчэнкі з саду былога Выдубіцкага манастыра ў Кіеве, зараз Нацыянальны батанічны сад імя Мікалая Грышка НАН Украіны. Згодна з паданнем, насенне шаўкоўніцы прывезлі манахі з краін Сярэдняй Азіі. З папярэдніх насаджэнняў і паходзіць шаўкоўніца-доўгажыхар.
Яшчэ некалькі шаўкоўніц у розных пунктах Украіны таксама прызнаны помнікамі прыроды рэгіянальнага значэння, у тым ліку шаўкоўніца ў сяле Мяжырыч .
Дзве крымскія шаўкоўніцы чорнай узяты пад ахову як помнікі прыроды рэгіянальнага значэння спачатку ўкраінскімі, а потым расійскімі ўладамі. Гэта шаўкоўніца Рэзнічэнкі[13] ў с. Генеральскае і шаўкоўніца Гірэеў у Бахчысараі[14]. Апошняя з'яўляецца самай старой шаўкоўніцай Крыма.
Згадваецца ў некалькіх месцах Бібліі. З Першай кнігі Макавейскай (6,34) можна даведацца што чырвоным сокам пладоў шаўкоўніцы раз'юшвалі сланоў перад боем. У Евангеллі ад Лукі (17,6) прыводзіцца прыпавесць Ісуса са словамі «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б сказалі гэтаму сікамінаваму дрэву: вырвіся з коранем і высадзіся ў моры, і будзе вам паслухмянае». Лягчэй зразумець, што вырыванне шаўкоўніцы з каранямі было вельмі цяжкім, калі ўлічыць, што ў Ізраілі яе карані і ствол абкладвалі камянямі і грудамі зямлі, каб не адбылося пералому. Акрамя таго, абкладзены зямлёю ствол ствараў параснік, які замяшчаў ролю ствала пасля яго пералому (ствол шаўкоўніцы дастаткова далікатны)[10].
Пліній Старэйшы лічыў шаўкоўніцу сімвалам разважлівасці і розуму, паколькі яна апошняя з высокіх дрэў вясной пакрываецца лісцем, што ратуе яе ад падмярзання падчас нечаканых вясновых замаразкаў[10].
Шаўкоўніца чорная прысутнічае на гербах адразу некалькіх іспанскіх адміністрацыйных адзінак, у тым ліку на гербах муніцыпалітэтаў Пуэрта-Мараль , Эль-Карпіа , Навальмараль-дэ-ла-Мата , Мантанчэс , Мараль-дэ-Калатрава , Маралеха-дэ-Энмедыа .
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.